Велімір Сомбалац

Велімір Сомбалац (сербск.: Beлимиp Coмбoлaц; 27 лютага 1939, Баня-Лука — 22 мая 2016, Градзішка) — югаслаўскі футбаліст, абаронца. Алімпійскі чэмпіён 1960 года. Чатырохразовы чэмпіён Югаславіі у складзе клуба «Партызан». Па завяршэнні кар’еры іграка — футбольны трэнер і функцыянер.

Футбол
Велімір Сомбалац
Нарадзіўся 27 лютага 1939(1939-02-27)[1]
Памёр 22 мая 2016(2016-05-22) (77 гадоў)
Грамадзянства  Югаславія
 Боснія і Герцагавіна
Рост 169 см[2]
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1957—1959 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Борац (Баня-Лука)
1959—1965 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Партызан 88 (0)
1965—1970 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Алімпія (Любляна) 70 (0)
1970—1971 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Орыент
1971—1973 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Борац (Баня-Лука)
Нацыянальная зборная[* 2]
1960 Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Югаславія 3 (0)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Рым 1960 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Пачаў гуляць у клубе роднага горада «Борац» (Баня-Лука), дзе ён, разам са сваёй камандай, нечакана заняў трэцяе месца ў югаслаўскім чэмпіянаце моладзевай першасці. Пасля гэтага поспеху галоўны трэнер моладзевай каманды Аца Мастала атрымаў прапанову ўзначаліць асноўную каманду «Борац», пасля пераходу ў якую ён падцягнуў у асноўны склад і некалькіх сваіх былых падапечных, сярод якіх быў і Велімір. Паспяховы выступ у невялікім, па югаслаўскіх мерках, клубе на фоне выкліку ў юнацкую зборную Югаславіі, прыцягнулі ўвагу да маладога футбаліста з боку шматразовага чэмпіёна Югаславіі клуба «Партызан» у які Велімір перайшоў у 1959 годзе.

У «Партызане» малады футбаліст выходзіў на поле разам з такімі прызнанымі майстрамі як Мілуцін Шошкіч, Фахрудзін Юсуфі, Мілан Галіч і іншымі, у выніку правядучы за бялградцаў 6 сезонаў і адыграўшы ў агульнай складанасці 260 матчаў, ён чатыры разы ставаў чэмпіёнам Югаславіі.

У 1965 годзе ва ўзросце 26 гадоў ён перайшоў у клуб «Алімпія» (Любляна) дзе правёў наступныя 5 сезонаў, выходзячы на поле разам з такім майстрам як Міша Смайлавіч. Клуб са Славеніі стабільна займаў месцы ў сярэдзіне турнірнай табліцы чэмпіянату Югаславіі, найвышэйшым дасягненнем за гэтыя пяць сезонаў стала восьмае месца сезона 1965/66[3].

У 1970 годзе, пойдучы з «Алімпіі» ў 31-гадовым узросце, ён правёў адзін сезон у складзе клуба другой па значнасці югаслаўскай лігі «Орыент», пасля чаго вярнуўся ў свой першы клуб «Борац», у якім у 1973 годзе і завяршыў гульнявую кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Падчас выступу за клуб «Борац» у канцы 1950-х прыцягваўся да матчаў моладзевай зборнай Югаславіі, у складзе якой у выніку адыграў 10 матчаў, пасля гэтага згуляў 5 матчаў за нацыянальную зборную «Б» (якая з’яўлялася другой нацыянальнай зборнай краіны). У 1960 годзе быў улучаны ў склад алімпійскай нацыянальнай зборнай на гульні 1960 года ў Рыме, на Алімпіядзе ўзяў удзел у двух матчах і заваяваў званне алімпійскага чэмпіёна. Пазней згуляў яшчэ 3 матчы ў складзе нацыянальнай зборнай.

Трэнерская кар’ера правіць

У 1973 годзе, адразу пасля завяршэння кар’еры іграка, заняўся трэнерскай дзейнасцю ўзначаліўшы клуб рэгіянальнай югаслаўскай лігі «FK Sloga Gornji Podgradc». У 1974 годзе ўвайшоў у склад трэнерскага штаба клуба «Борац», у якім прапрацаваў 3 гады. У 1976 годзе прымае запрашэнне ўзначаліць клуб «Казара» з горада Градзішка ў Рэспубліцы Сербскай, праз тры гады сыходзіць з пасады галоўнага трэнера і засяроджваецца на працы з моладзевым складам клуба.

Пасля распаду Югаславіі ён пераходзіць на працу ў Федэрацыю футбола Рэспублікі Сербскай, дзе выбудоўвае сістэму юнацкіх і моладзевых зборных рэспублікі[4].

Зноскі

  1. Velimir Sombolac // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Olympedia — 2006.
  3. Yugoslavia — List of Final Tables
  4. Дубравко Цураћ. Велимир Сомболац: Репрезентација није ништа ново(недаступная спасылка). Глас Српске, Glassrpske.com (23. 9. 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 22. 1. 2014.

Спасылкі правіць