Венерын пояс (Cestum veneris) — від грабневікоў з класа шчупальцавых, адзіны ў родзе Cestum.

Венерын пояс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cestum veneris Lesueur, 1813


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  53938
NCBI  12997

Дарослыя асобіны маюць празрыстае халадцападобнае цела стужкападобнай формы, моцна выцягнутае ў шырыню, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі. Адзін з найбольш буйных відаў грабневікоў, даўжыня да 1,5 м. Прадстаўнікі гэтага віду вядуць пелагічны лад жыцця, плаваючы за кошт змеепадобных выгінаў цела. Жыве ў трапічных і субтрапічных водах мораў і акіянаў па ўсім свеце.