Вензаўшчына
вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Ве́нзаўшчына[1] (трансліт.: Vienzaŭščyna, руск.: Вензовщина) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета.
Вёска
Вензаўшчына
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьКаля Вензаўшчыны вядома два старажытныя пахаванні. Адно ў 0,1 км на захад на пад'ездзе да вёскі (XIII-XIV ст.), другое (X-XV стст.) ў 80 м на паўднёвы захад ад вёскі на ўзгорку.
Вандалін Шукевіч пісаў, што каменныя магілы тут знаходзяцца ва ўрочышчы Ганчары каля вёскі Глушні і недалёка ад ўрочышча Манастыршчына і Царкоўшчына. Глушнянскі базыльянскі кляштар знаходзіўся ва ўрочышчы Манастыршчына, а царква (верагодна пры кляштары) ў урочышчы Царкоўшчына. Старажылы згадвалі, што ў гэтых ўрочышчах, проста ў лесе, былі старыя хрысціянскія магілы з помнікамі[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вензаўшчына