Венскія газаметры
Венскія газаметры — чатыры былыя газгольдары, размешчаныя ў Вене (Аўстрыя), у Зімерынгу, адзінаццатым раёне горада. Пабудаваны ў 1896—1899 гадах. У 1969—1978 гадах горад адмовіўся ад выкарыстання коксавага газу на карысць прыроднага, і газаметры былі закрыты. У 1999—2001 гадах яны былі перабудаваны пад шматфункцыянальны комплекс.
Славутасць | |
Венскія газаметры | |
---|---|
| |
48°11′06″ пн. ш. 16°25′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Сайт | gasometer.at (ням.) |
![]() |
Тэхнічныя дэталі Правіць
Газаметры ўяўляюць сабой чатыры цыліндрычныя тэлескапічныя газавыя рэзервуары, аб’ём кожнага з якіх прыкладна роўны 90 000 м³. Кожны з газаметраў мае вышыню 70 м і дыяметр 60 м. Усё ўнутранае змесціва было выдалена падчас рэканструкцыі, толькі цагляны фасад і часткі дахі былі пакінуты нязменнымі.
Коксавы газ, які атрымліваецца метадам сухой перагонкі з коксу, запасаўся ў гэтых рэзервуарах перад размеркаваннем у гарадскую газавую сетку. Бытавы газ першапачаткова выкарыстоўваўся толькі ў лямпах, якія асвятлялі вуліцы, але ў 1910 годзе яго пачалі выкарыстоўваць для гатавання ежы і абагравання прыватных дамоў.
Гісторыя Правіць
Венскія газаметры былі пабудаваны ў 1896—1899 гадах у венскім раёне Зімерынг. Яны былі створаны, каб забяспечыць горад газам, які да гэтага пастаўляла англійская кампанія Inter Continental Gas Association (ICGA). На той момант гэтыя газаметры былі самымі вялікімі ў Еўропе.
Аднак з-за змянення тэхналогій у 1984 газаметры былі закінуты, бо горад перайшоў на прыродны газ, для якога не патрэбныя такія вялікія рэзервуары. З гэтага часу венскія газгольдары выкарыстоўваліся для самых розных мэт, напрыклад, як дэкарацыя для адной з частак бандыяны «Іскры з вачэй», якая выйшла на кінаэкраны ў 1987 г. У фільме Венскія газаметры паказаны як станцыі перапампоўкі газу са СССР у Еўропу ў Будапешце. Бонд (Цімаці Далтан) выкарыстоўвае газавую трубу для перапраўкі перабежчыка са СССР, генерала КДБ.
Рэканструкцыя Правіць
У 1995 быў абвешчаны конкурс ідэй па перабудове газаметраў. У выніку перабудова чатырох газаметраў дасталася чатыром архітэктарам: архітэктурнаму бюро Coop Himmelb(l)au, Жану Нувелю, Вільгельму Гольцбаўэру і Манфрэду Ведарну.
Газгольдары былі захаваны і выкарыстаны для размяшчэння як гандлёвых і грамадскіх аб’ектаў, так і офісаў і кватэр. Агульная плошча новага гандлёва-грамадскага цэнтра «Газаметр» склала 44 000 м²[3].
У маі 2001 людзі сталі засяляць газаметры, а ў кастрычніку адбылося афіцыйнае адкрыццё. Жылы фонд складае каля 800 кватэр, дзве траціны з якіх размешчаны ўнутры сцен газаметраў з 1600 пастаянных жыхароў, а таксама 70 студэнцкіх пакояў, якія ўшчаюць каля 250 студэнтаў.
Функцыянуюць канцэртная зала, якая ўмяшчае 2000—3000 чалавек, кінатэатр, муніцыпальны архіў, студэнцкі інтэрнат і да т.п.
Унутры газаметраў з’явілася свая асаблівая супольнасць накшталт пасёлка, горада ў горадзе, развілося сапраўднае адчуванне яднання і супольнасці. У газаметраў ёсць свая актыўная супольнасць жыхароў і інтэрнэт-супольнасць. Многія працы і дысертацыі па псіхалогіі, гарадскому планаванню, журналістыцы і архітэктуры былі прысвечаны гэтаму феномену.
Галерэя Правіць
- Венскія газаметры пасля рэканструкцыі
-
Газаметр A
-
Газаметр B
-
Газаметр C
-
Газаметр D
Зноскі
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Потаев, Г. А. Общественный центр города : учебно-методическое пособие по дисциплине «Архитектурное проектирование» для студентов специальности 1-69 01 01 «Архитектура» / Г. А. Потаев, В. В. Вашкевич и В. А. Сысоева; кол. авт. Белорусский национальный технический университет, Кафедра «Градостроительство». — Минск : БНТУ, 2014. — 94 с., [8] л. ил., табл.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венскія газаметры
- Gasometer Vienna Архівавана 11 мая 2004. (англ.).
- Gasometer Vienna Архівавана 27 верасня 2007. (англ.).