Вераніка Эчэгі (ісп. Verónica Fernández Echegaray, нар. 16 чэрвеня 1983) — іспанская актрыса кіно і тэлебачання.

Вераніка Эчэгі
Род дзейнасці акцёрка, сцэнарыст
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1983(1983-06-16)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эчэгі нарадзілася і вырасла ў Мадрыдзе. Навучалася ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Лондане.

Першую вялікую ролю атрымала ў фільме рэжысёра Бігаса Луна «Мяне клічуць Хуані» 2006 года, за якую яна была намінаваная на прэмію «Гоя» за лепшы жаночы акцёрскі дэбют. У 2008 годзе выйшаў фільм «Мой турэмны двор», за ролю ў якім Эчэгі была намінаваная на прэмію «Гоя» за лепшую жаночую ролю, у 2011 годзе яна таксама намінавалася ў гэтай катэгорыі за працу ў фільме «Катманду, люстэрка неба».

Яе дэбютам у брытанскім кіно стала роля ў фільме «Трус і бык», які выйшаў у 2009 годзе. Яна таксама адыгрывала пастаянную ролю ў брытанскім серыяле «Форціцюд» з 2015 па 2018 год.

У 2018 годзе сыграла ў амерыканскім біяграфічным тэлесерыяле «Траст», дзе згуляла адну з сябровак Пола Геці Лусіяну.

У 2020 годзе актрысу можна было ўбачыць у фільмах «Маё сэрца разрываецца» і «Таемнае паходжанне». У абодвух Эчэгі выканала галоўную жаночую ролю. У канцы студзеня 2022 года ў расійскі пракат выйдзе рамантычная камедыя «Каханне як бэстсэлер», у якой актрыса таксама адыграла галоўную жаночую ролю. Яе партнёрам па фільме стаў Сэм Клафлін.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.