Вернер Марх
Вернер Юліус Марх (ням.: Werner Julius March; 17 студзеня 1894, Шарлотэнбург — 11 студзеня 1976, Берлін) — нямецкі архітэктар.
Вернер Марх | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1894[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1976[1][4] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ота Марх[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Берлін[6] і Міндэн[3] |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія Правіць
Сын архітэктара Ота Марха і ўнук фабрыканта Эрнста Марха. Пачынаючы з 1912 года вывучае архітэктуру ў Вышэйшай тэхнічнай школе Дрэздэна, затым вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе Берлін-Шарлотэнбурга. У 1914 годзе сыходзіць салдатам-добраахвотнікам на фронт, дэмабілізуецца ў 1918 годзе ўжо афіцэрам і ў 1919 годзе заканчвае сваю архітэктарскую адукацыю.
З 1923 года Марх працуе ў будупраўленні Рэйхсбанка над праектам жылога квартала ў Берліне для банкаўскіх служачых. З 1925 года ён працаваў самастойна. З 1926 Вернер Марх становіцца членам Саюза Нямецкіх архітэктараў.
У 1930 годзе ён абіраецца старшынёй зямельнай акругі Саюза «Брандэнбург». 1 мая 1933 года Марх уступае ў НСДАП, затым становіцца членам арганізацыйнага камітэта Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне, на якіх у Конкурсе мастацтваў заваёўвае залаты медаль (намінацыя — горадабудаўнічыя праекты) і сярэбраны медаль (намінацыя — архітэктурныя праекты). Найвядомым збудаваннем Марха з’яўляецца Алімпійскі стадыён у Берліне.
У 1936 годзе Адольф Гітлер прысвоіў Марху званне прафесара архітэктуры, ён становіцца членам Акадэмій мастацтваў у Берліне і ў Мюнхене. У гады Другой сусветнай вайны Марх служыць штабс-афіцэрам у абверы ў Вільгельма Канарыса, пазней ён рэферэнт Генеральнага штаба групы войскаў у Італіі.
Пасля заканчэння вайны Марх кіраваў аднаўленнем Сабора і Ратушы ў Міндэне. У 1948 годзе ён уступае ў адноўлены Саюз нямецкіх архітэктараў, займае ў ім розныя пасады. З 1953 — прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Берліне, працуе тут да сыходу на пенсію ў 1960 годзе. З 1955 Марх — член Нямецкай Акадэміі горадабудаўніцтва. З 1962 года — ганаровы сенатар Вышэйшай тэхнічнай школы Берліна; ганаровы грамадзянін горада Міндэна (з 1973 года).
Зноскі
- ↑ а б Werner March // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Werner March // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Werner March // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.