Вернер Файман
Вернер Файман (ням.: Werner Faymann; нар. 4 мая 1960, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі палітычны дзеяч.
Вернер Файман Werner Faymann | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
2 снежня 2008 — 9 мая 2016 | |||
Прэзідэнт | Хайнц Фішэр | ||
Папярэднік | Альфрэд Гузенбаўэр | ||
Пераемнік | Крысціян Керн | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, Q1772968? | ||
Месца працы | |||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 4 мая 1960[4][5][6] (60 гадоў) Вена, Аўстрыя | ||
Жонка | Martina Ludwig-Faymann[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Вернер вучыўся на юрыдычным факультэце Венскага ўніверсітэта, які кінуў, не скончыўшы вучобу. Працаваў у якасці кансультанта банка Zentralsparkasse. З 1985 да 1994 года — член Венскай асамблеі і Муніцыпальнага савета.
З 1988 па 1994 гады ён быў кіруючым дырэктарам і старшынёй Асацыяцыі венскіх арандатараў. У 1994 годзе Файман узначаліў выканаўчы гарадскі савет па жыллёвым будаўніцтве, быў віцэ-прэзідэнтам Венскага бізнес-агенцтва (VBA). З 1996 года ён быў старшынёй гарадскога савета Вены па рамонце жылля, жыллёвым будаўніцтве і гарадской гаспадарцы.
Міністр транспарту, інавацый і тэхналогій у кабінеце міністраў канцлера Альфрэда Гузенбаўэра ў студзені 2007 — снежні 2008. 16 чэрвеня 2008 г стаў старшынёй Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі. 7 ліпеня 2008 года, Файман абраны партыяй СДПА вядучым кандыдатам на выбарах у Нацыянальны савет. На выбарах, якія прайшлі 23 лістапада 2008 года, Файман узначаліў кааліцыю СДПА і АНП. Абраны Канцлерам Аўстрыі і ўступіў у пасаду ў снежні 2008 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Wien Geschichte Wiki — Wien: Wienbibliothek im Rathaus, 2014. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ 2,0 2,1 Die Presse / Hrsg.: R. Nowak — Wien: Die Presse Verlags-Gesellschaft, 1848. Праверана 6 лістапада 2019.
- ↑ 3,0 3,1 Faymann W. Werner Faymann, Biographie / пад рэд. Österreichisches Parlament — 2009.
- ↑ Werner Faymann — Österreichisches Parlament, 2016. Праверана 28 мая 2016.
- ↑ Werner Faymann // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Werner Faymann // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.