Верхнежароўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Верхняжарскі сельсавет)

Верхнежаро́ўскі сельсавет (руск.: Верхнежаровский сельсовет), сустракаецца таксама Верхняжарскі — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Верхнія Жары. Знаходзіўся на крайнім поўдні раёна і з’яўляўся самым паўднёвым сельсаветам Беларусі.

Верхнежароўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Верхнія Жары
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 верасня 2006
Насельніцтва (2006) 502
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Верхняжарскі сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. 15 ліпеня 1933 года рэарганізаваны ў Верхняжарскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніжняжарскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 2 населеныя пункты[2]. 28 снежня 2005 года перайменаваны ў Верхнежароўскі сельсавет[3]. Скасаваны 26 верасня 2006 года, тэрыторыя далучана да Камарынскага пассавета[4].

На момант скасавання ў Верхнежароўскі сельсавет уваходзілі 3 вёскі (Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары). Насельніцтва (01.01.2006) складала 502 чалавекі, з якіх 64 ва ўзросце да 16 гадоў, 222 — у працаздольным і 216 — старэйшым за працаздольны. Колькасць гаспадарак — 228.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 73. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць