Верхнія Даманічы
Верхнія Даманічы (руск.: Верхние Доманичи) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прыгорскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва не мае.
Вёска
Верхнія Даманічы
|
Геаграфія
правіцьРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 13 км на паўднёвы ўсход ад Смаленска, за 11 км на зсход ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Дняпро. За 5 км на захад ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Тычыніна на лініі Смаленск — Рослаўль.
Гісторыя
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.