Ветравая энергетыка Беларусі

(Пасля перасылкі з Ветраэнергетыка Беларусі)

Ветраэнергетыка Беларусі — галіна альтэрнатыўнай энергетыкі Беларусі. На пачатак 2019 года давала каля 0,3 % агульнай электрычнай вытворчасці. Разам з сонечнай энергетыкай з’яўляецца найважнейшай часткай нетрадыцыйнай энергетыкі Беларусі. Найбуйнейшая ветравая ферма (9 МВт, люты 2019) працуе ў Навагрудскім раёне каля вёскі Грабнікі.

Ветрагенератар каля в. Грабнікі (Навагрудскі раён)

Па дзяржаўнай праграме да 2020 г. было прадугледжана стварэнне да 300 МВт магутнасцяў на ветраэнергаўстаноўках з выпрацоўкай да 500 млн кВт*г[1] , на пачатак 2011 патэнцыял ветраэнергетыцы па гэтай жа дзяржаўнай праграме ў Беларуci быу ацэнены у 2,4 млрд кВт*ч з усталяванай магутнасцю 1,6 ГВт з каэфіцыентам выкарыстання ўсталяванай магутнасці (КВУМ) каля 17 %.

Прыродныя перадумовы правіць

У пачатку 2000-х у краіне было высветлена 1840 пунктаў, дзе можна паставіць ад 3 да 20 ветраэнергетычных устаноўак[2], c патэнцыялам усталяваць магутнасць да 200 ГВт [3] на 2012 год. Па ацэнкам[4] на ўзроўнi 100 метра над паверхню зямлi, сярэдняя гадавая скорасць складае вышэй за 7 м/c больш за палову тэрыторii Беларусi, што пацвярджаецца паказнiкамi Навагрудскага ветрапарка.

Найлепшыя для ветраэнергетыкі ўмовы назіраюцца на ўзвышшах: Навагрудскім, Ашмянскім, Мінскім, Аршанскім.

Галоўныя прадпрыемствы правіць

Да 2010-х адзінкавыя ўстаноўкі ўжо дзейнічалі ў Мінскай і Гродзенскай абласцях.

На 2017 год найбуйнейшым ветраэнергетычным аб’ектам з’яўляецца Навагрудскі ветрапарк, што належыць філіялу РУП «Гроднаэнерга» Лідскія энергетычныя сеткі. Першая ветраўстаноўка з’явілася тут каля вёскі Грабнікі (Навагрудскі раён) у 2011 годзе. Вятрак паказаў добрыя вынікі. У 2016 годзе непадалёк усталявалі адразу 5 падобных установак кітайскай кампаніі «HEAG». Стварэнне ветрапарка абышлося дзяржаве ў 13 мільёнаў даляраў. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі складае каля 22 млн квт*гадз[5]. Такі аб’ём згенераванай энергіі дазваляе cэканоміць 4,5 млн кубічных метраў газу ў год (700 000—800 000 даляраў ЗША). Сабекошт выпрацавання электрычнасцi да сецi каля 4 центау ЗША (на 2017 год). Станцыю абслугоўваюць 10 сертыфікаваных супрацоўнікаў «Гроднаэнерга»[6]. На сярэдзiну 2017 года КВУМ склаў каля 28 %, у 2019 i 2020 гадах каля 32 %[5].

Праблемы галiны правіць

Паводле прагнозаў [7], да 2020 года энергетычная магутнасць ветраўстановак магла складаць 289 МВт, але с няздольнасцю канцэрна Белэнерга сплачваць рознiцу прыватным уласнікам памiж зяленым тарыфам (каля 10 цэнтаў ЗША у 2017 годзе) i генерацыяй на прыродным газе каля 4,55 центау ЗША, а таксама няздольнасцю існуючых станцый канцэрна эффектыўна следаваць на існуючых магутнасцях за генерацыяй на ВЭУ [8], дазвол на будаўнiцва новых ВЭУ, працуючых па зялёнаму тарыфу быў скасаваны ў два с паловай разы, пачыная з 2018 года.

На 2021 год праграма дзяржаунай падтрымкi ў выглядзе выдачы дазволу на атрыманне зяленага тарыфа часова спынена да 2022 года.

Зноскі

  1. Стратегии развития… 2011—2015 годы.
  2. Лаврентьев, Н. Основные виды возобновляемой энергии. Потенциал Беларуси Н. Лаврентьев, Д. Жуков //Энергетика и ТЭК, № 7, 2003.
  3. Ветроэнергетика: Новые перспективы под общей редакцией Коротинского В. А. БГАТУ, Минск, 2012, стар. 95-98
  4. https://globalwindatlas.info/area/Belarus
  5. а б https://www.energo.grodno.by/content/zelenaya-energetika Архівавана 27 верасня 2020.
  6. http://greenbelarus.info/vetroenergetika-v-belarusi-potencial-vysok-barery-tozhe
  7. http://www.belmarket.by/belarus-raspolagaet-odnim-iz-luchshih-resursov-v-evrope-dlya-razvitiya-vetroenergetiki
  8. https://www.belenergo.by/content/infocenter/news/razvitie-vozobnovlyaemykh-istochnikov-energii-v-respublike-belarus__10275/?sphrase_id=19527(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць