Витебские вести
газета
«Витебские вести» — абласная грамадска-палітычная газета Віцебскай вобласці. Рэдакцыя размяшчаецца ў Віцебску па вуліцы Гогаля, 17. Галоўны рэдактар Аляксандр Іванавіч Кліцуноў.
«Витебские вести» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 1 ліпеня 2013 |
Галоўны офіс | |
Вэб-сайт | vitvesti.by |
Рэдакцыя абласной газеты «Витебские вести» была створана праз рэарганізацыю шляхам зліцця рэдакцый абласных газет «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова». Заснавальнікам газеты выступіў Віцебскі аблвыканкам, органам кіравання вызначана ўпраўленне ідэалагічнай працы Віцебскага аблвыканкама. Выпуск газеты пачаўся з 1 ліпеня 2013 года. Выданне захавала перыядычнасць выхаду — 3 разы ў тыдзень[1].
Зноскі
- ↑ Принято решение о создании единой областной газеты «Витебские вести» . www.novopolotsk.by. Праверана 23 студзеня 2024.