Возера Кайтэрэ (Тытан)

Возера Кайтэрэ (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Кайтэрэ (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Кайтэрэ (англ.: Koitere Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 79°24′ пн. ш. 36°08′ з. д. / 79,4° пн. ш. 36,14° з. д. / 79.4; -36.14.[1]

Дыяметр возера складае 68 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Кайтэрэ з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Кайтэрэ, размешчанага на тэрыторыі Фінляндыі.[1]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць