Кучу́кскае, Кучук (руск.: Кучукское, Кучук) — горка-салёнае возера ў Алтайскім краі Расіі, у Кулундзінскім стэпу.

Кучукскае
руск.: Кучукское
Кучукское-озеро.jpg
Каардынаты: 52°41′00″ пн. ш. 79°46′00″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Алтайскі край
Вышыня над узроўнем мора 98 м
Даўжыня 18 км
Шырыня 11,5 км
Плошча 181 км²
Аб'ём 0,48 км³
Найбольшая глыбіня 3,3 м
Сярэдняя глыбіня 2,5—3 м
Тып мінералізацыі горка-салёнае
Салёнасць 216—320 ‰
Плошча вадазбору 3240 км²
Упадаюць Кучук
Кучукскае (Расія)
Кучукскае
Кучукскае
Кучукскае (Алтайскі край)
Кучукскае
Кучукскае

Плошча паверхні возера 181 км². Даўжыня 18 км, найбольшая шырыня 11,5 км. Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,5—3 м. Плошча вадазбору 3240 км². Аб'ём вады 0,48 км². Мінералізацыя вады ад 216 да 310 г/л. Катлавіна возера круглаватай формы, размешчана ў бяссцёкавым міжрэччы рэк Об і Іртыш. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія берагі абрывістыя, вышынёй да 10—12 м. З усходу ў возера ўпадае рака Кучук. Таксама ўпадаюць некалькі часовых вадатокаў. Возера злучаецца пратокай з Кулундзінскім возерам, з'яўляючыся яго палеазалівам[1].

У возеры здабываецца мірабіліт.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 243. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць