Возера Уэйкэр (Тытан)
Уэйкер (англ.: Waikare Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах 81°36′ пн. ш. 126°00′ з. д. / 81,6° пн. ш. 126,0° з. д..[1]
Дыяметр возера складае 52,5 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Уэйкер з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Уэйкер, размешчанага на тэрыторыі Новай Зеландыі.[1]