Войкаўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Дзвінаса ў Лагойскім р-не, у 3,6 км ад г.п. Плешчаніцы. Вызначаная магутнасць 100 кВт. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі 413 тыс. кВт*г.[1]

Войкаўская ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Рака Дзвінаса
Электрычная магутнасць, МВт 100 кВт
Войкаўская ГЭС (Беларусь)
Войкаўская ГЭС

ГЭС каштавала больш за 600 млн бел.руб., у т.л. 220 млн. — на набыццё турбіны (крас. 2008)[1]. Усталявана адна турбіна ГЭУ-100 вытворчасці ААТ «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна)[2]. ГЭС аўтаномная, патрабуе толькі кантролю за тэмпературай падшыпнікаў і абмоткі ўзбуджэння. Вадазбор створанага плацінай вадасховішча (Дзвінаса і некалікі драбнейшых рэк) дазваляе размясціць побач яшчэ адну ГЭС. Работы выконваў ДУ «Аб'яднанне Мінскмеліявадгас» сіламі Лагойскага ПМС. Перад будаўніцтвам была пераселеная калонія баброў. На час будаўніцтва быў выкапаны 800-мятровы адвадны канал. ГЭС будавалася на адсыпанай на балоце пляцоўцы.[3]

Тэхнік ГЭС — Віктар Дрынкевіч (крас. 2008)[3].

Зноскі

  1. а б Саковщинскую малую ГЭС в…
  2. Афіцыйная старонка…
  3. а б Король Н. Без патетики…

Літаратура правіць

  • Король Н. Без патетики о малой энергетике // Рэспубліка № 68(4491). 2008, 10 апр.
  • Афіцыйная старонка ААТ «Прамысловы саюз — Энергія»
  • Саковщинскую малую ГЭС в Воложинском районе планируется ввести в эксплуатацию в июле текущего года // Миноблисполком: Новости. 2008, 18 июня.