Войцех Мяцельскі

Войцех Мяцельскі (польск.: Wojciech Mietelski; 1785, в. Янова, у наваколлі Ломжы, Польшча — пасля 1822) — польскі і французскі ваенны дзеяч.

Войцех Мяцельскі
польск.: Wojciech Mietelski
Герб «Астоя»
Герб «Астоя»
Дата нараджэння 1785
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1822
Бацька Антоній Мяцельскі
Маці Францішка Мяцельская
Грамадзянства

Біяграфія правіць

З шляхецкага роду Мяцельскіх герба «Астоя», сын Антонія і Францішкі. У 1809 годзе ўступіў у польска-французскі гвардзейскі полк. Удзельнік паходу Напалеона ў Расію ў 1812 годзе, ваяваў пад Віцебскам, Смаленскам, Мажайскам, Масквой. У 1813 годзе ваяваў у Германіі, узведзены ў ранг падпаручніка. З 1814 года ў Францыі. У 1815 годзе ў другім палку ўланаў. У 1822 годзе ўзведзены ў ранг паручніка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Mietelski h. Ostoja // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej. Warszawa 1904—1931.