Волакавая (Смаленскі раён)

Волакавая (руск.: Волоковая) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Адміністрацыйны цэнтр Волакаўскага сельскага паселішча.

Вёска
Волакавая
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214521
Код АКАТП
Волакавая на карце Расіі ±
Волакавая (Смаленскі раён) (Расія)
Волакавая (Смаленскі раён)
Волакавая (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Волакавая (Смаленскі раён)

Геаграфія

правіць

Размешчана ў заходняй часткі Смаленскай вобласці за 30 км на паўночны захад ад Смаленска, за 3 км на поўдзень ад возера Каспля, на правым беразе ракі Удра. За 8 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Леляквінская на лініі Смаленск — Віцебск. Насельніцтва — 275 жыхароў (2007).

Гісторыя

правіць

Назва вёскі звязана са старажытным шляхам з вараг у грэкі: купцы перацягвалі караблі волакам з возера Каспля да Дняпра (19 км на поўдзень). Упершыню Волакавая згадана ў летапісы, датаванай 1007.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Мястэчка было акупавана вермахтам у ліпені 1941 года. Дзейнічаў невялікі нямецкі гарнізон (па стане на жнівень 1942 года — да 50 немцаў і каля 20 калабарантаў; 2 мінамёты, 2 станкавыя і 4 ручных кулямёта)[1]. 23 жніўня 1942 года партызанскі атрад (каля 130 чалавек) з т.зв. «Палка І. Ф. Садчыкава» разграміў і знішчыў гарнізон. Сярод партызан было 3 забітых і 8 параненых; з нямецкага боку — каля 30 забітых і 2 палонных немцаў, 2 калабаранты[1].

Вядомыя асобы

правіць

Тут нарадзіўся Іван Маркавіч Кружнякоў — поўны кавалер Ордэны Славы.

Славутасці

правіць
  • Гарадзішча ў 0,9 км на поўдзень ад вёскі на правым беразе ракі Удра, 1-го тысячагоддзі нашай эры.
  • Курган на паўднёвы ўсход ад вёскі на правым беразе ракі Удра.

Зноскі

  1. а б Москвин, Н. И. Партизанскими тропами / [Послесловие Героя Советского Союза С. Гришина. — Переработанное и дополненное издание. — Москва: Издательство ДОСААФ, 1971. — С. 73, 75, 78—79. — 415 с.: ил. с. — 100 000 экз.