Вольга Гронская (1978; пас. Крывічы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларуская паэтка, перакладчыца.

Вольга Гронская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1978
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў беларуская
Прэміі

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзілася ў 1978 годзе ў пасёлку Крывічы (Мядзельскі раён). Скончыла філалагічны факультэт БДУ, рамана-германскае аддзяленне, а затым аспірантуру пры ім. У 2004 абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хранатоп прозы Інгеборг Бахман». Працуе на філфаку БДУ. Выдала зборнік паэзіі «АдВольная міфалогія» (2013). Перакладае з нямецкай і польскай моваў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца» і «Фрагмэнты»[1]. На беларускую мову пераклала раман нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана «Тыль» (2020)[2].

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2019). Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана (2021) за пераклад з нямецкай кнігі «Тыль» Даніэля Кельмана.

Зноскі