Вольга Уладзіміраўна Мельнік

Вольга Уладзіміраўна Мельнік (нар. 10 чэрвеня 1999, Брэст) — беларуская спартыўная акрабатка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Вольга Уладзіміраўна Мельнік
Пол жанчына
Нарадзілася 10 чэрвеня 1999(1999-06-10) (25 гадоў)
Грамадзянства
Рост 143 см
Вага 38,5 кг

Спартыўная кар’ера

правіць

На Сусветных гульнях 2017 года ва Уроцлаве ў пары з Артурам Беляковым заваявала сярэбраны медаль у мнагабор’і сярод змяшаных пар.

У 2019 годзе на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску ў пары з Артурам Беляковым заваявала сярэбраны медаль у балансавых практыкаваннях і два бронзавыя медалі ў мнагабор’і і дынамічных практыкаваннях сярод змяшаных пар.

Палітычныя погляды

правіць

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.