Аран (востраў)
Аран (шатл. гэл.: Eilean Arain («далёкі востраў»); англ.: Arran) — востраў і гістарычная вобласць, якая знаходзіцца на ім, у заліве Ферт-оф-Клайд на захадзе Шатландыі. У наш час тэрыторыя Арана ўваходзіць у склад вобласці Паўночны Эйршыр.
Аран | |
---|---|
гэльск. Eilean Arain | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 430 км² |
Насельніцтва | 5 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 11,63 чал./км² |
Размяшчэнне | |
55°34′22″ пн. ш. 5°14′45″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Шатландыя |
Раён | Паўночны Эйршыр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбуйнейшы населены пункт рэгіёна — Бродык на ўсходнім узбярэжжы, былая рэзідэнцыя герцагаў Гамільтан . Востраў Аран — найбуйнейшы востраў заліва Ферт-оф-Клайд. Цэнтральную частку вострава займаюць горы, вышынёй да 874 м над узроўнем мора, уздоўж узбярэжжа цягнецца досыць значная прыбярэжная нізіна. За спалучэнне горных і раўнінных рэгіёнаў Аран завуць «Шатландыяй у мініяцюры». Вакол Арана размяшчаецца некалькі невялікіх астраўкоў.
Гістарычна тэрыторыю Арана насялялі брыцкія плямёны. Пачынаючы з VI стагоддзя сюды пранікаюць скоты-ірландцы, якія далучаюць Аран да сваёй дзяржавы Дал-Рыяда. У IX—X стагоддзях нарвежскія вікінгі падпарадкоўваюць усе астравы заходняга ўзбярэжжа Шатландыі Нарвегіі. У 1263 г. нарвежскі кароль Хокан IV пацярпеў паразу ад шатландцаў, і Аран перайшоў ва ўладанне лордаў Астравоў. Аднак ужо з пачатку XIII стагоддзя на востраў пачынаюць прэтэндаваць Сцюарты, якія неўзабаве далучаюць яго да сваіх уладанняў. Пасля таго, як Роберт Сцюарт стаў у 1371 г. каралём Шатландыі, Аран увайшоў у склад каралеўскага дамена. У 1467 г. Томас Бойд, жанаты з сястрой караля Якава III, атрымаў ад яго востраў і тытул графа Арана. Неўзабаве, аднак, уладанні Бойдаў былі канфіскаваны, а ў 1503 г. Аран быў перададзены Джэймсу Гамільтану, які стаў новым графам Арана. Род Гамільтанаў адыгрываў важную ролю ў гісторыі Шатландыі XVI—XVII стагоддзяў (падрабязней гл. Гамільтаны ), а ў 1643 г. Джэймс Гамільтан быў узведзены ў тытул герцага і стаў адным з самых паслядоўных прыхільнікаў караля Карла I у перыяд Англійскай рэвалюцыі. Герцагі Гамільтан дагэтуль валодаюць значнымі тэрыторыямі на востраве.
Спасылкі
правіць- Сайт Visit Arran Архівавана 6 кастрычніка 2008. (англ.)
- Сайт Музея спадчыны Арана (англ.)
- Востраў Аран і яго гісторыя на сайце Castlekirk Архівавана 9 красавіка 2019. (англ.)