Англійская рэвалюцыя
Англійская рэвалюцыя XVII стагоддзя (вядомая таксама як Англійская грамадзянская вайна; англ.: English Civil War; ў савецкай гістарыяграфіі Англійская буржуазная рэвалюцыя) — працэс пераходу ў Англіі ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай, пры якой улада караля абмежаваная ўладай парламента, а таксама гарантаваныя грамадзянскія свабоды.
Англійская рэвалюцыя | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Дата пачатку | 1642[1] |
Дата заканчэння | 3 верасня 1651 |
Удзельнік | Карл I Сцюарт, Олівер Кромвель, Cavalier[d] і Roundhead[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэвалюцыя прыняла форму канфлікту выканаўчай і заканадаўчай уладаў (кароль супраць парламента), што перарасло ў грамадзянскую вайну, а таксама ў форму рэлігійнай вайны паміж англіканамі і пурытанамі. У Англійскай рэвалюцыі быў заўважаны, хоць гуляў і другарадную ролю, таксама элемент нацыянальнай барацьбы (паміж англічанамі, шатландцамі і ірландцамі).
Тэрміналогія
правіцьТэрмін «Англійская грамадзянская вайна» з’яўляецца агульнавядомай назвай рэвалюцыі, аднак гісторыкі часта падзяляюць яе на 2 ці 3 розныя вайны. Нягледзячы на тое, што паняцце апісвае падзеі, якія адбываліся ў Англіі, канфлікт таксама ўключаў у сябе войны супраць Шатландыі і Ірландыі і іх грамадзянскія войны.
У адрозненне ад іншых грамадзянскіх войнаў у Англіі, па сутнасці ўяўляюць сабой барацьбу за ўладу, гэтая вайна закранала яшчэ і сам лад кіравання ў Брытаніі і Ірландыі.
Грамадзянская вайна
правіцьПачатак вайны
правіцьВялікая колькасць раялістаў далучылася да войска караля. У той час прадстаўнікі вышэйшых саслоўяў з дзяцінства былі навучаны ездзіць конна, што было вялікай перавагай для караля, пад чыім камандаваннем апынулася моцная кавалерыя.
У кастрычніку 1642 года а Карл I і яго войскі накіраваліся да Лондана. Пляменнік караля, Прынц Руперт, быў прызначаны галоўнакамандуючым кавалерыяй. Нягледзячы на тое, што прынцу было ўсяго дваццаць тры, ён ужо набыў вялікі вопыт у бітвах за галандцаў. Прынц Руперт навучыў кавалерыю тактыцы, якой ён сам вывучыўся ў Швецыі. Тактыка ўключала ў сябе зшыбку з ворагам на поўным скаку, і коні трымаліся бок аб бок да самага сутыкнення.
Олівер Кромвель
правіцьНа першых стадыях вайны ў парламенцкага войска быў велізарны недахоп. Большасць салдат ніколі не ваявалі і не трымалі зброі ў руках. Пры нападзе кавалерыі прынца Руперта яны часта ўцякалі з поля бою. Адзін з афіцэраў парламенцкай арміі, Олівер Кромвель, звярнуў увагу на варожую кавалерыю. Нягледзячы на тое што ў яго не было ваеннай адукацыі, яго вопыт землеўладальніка дазваляў яму разбірацца ў канях. Ён быў перакананы, што стварыўшы добра дысцыплінаванае войска, ён зможа атрымаць перамогу над каралеўскай кавалерыяй.
Кромвель ведаў, што піканосцы, узброеныя 5-метровымі пікамі, маглі даць добры адпор «кавалерам». Ён таксама заўважыў, што кавалерыя Руперта была дрэнна дысцыплінавана і, атакуючы, кожны вершнік нападаў на індывідуальную цэль. Кромвель тады навучыў сваіх вершнікаў не рассыпацца пры нападзе і трымацца разам. Яго кавалерыя прыняла ўдзел у баі пры Марстон-Муры ў Ёркшыры месца ў ліпені 1644 года. У выніку перамогі пры Марстон-Муры ўвесь поўнач Англіі апынуўся ва ўладзе парламента.
Армія новага ўзору
правіцьБітва пры Нэсбі
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ https://en.wikisource.org/wiki/1911_Encyclop%C3%A6dia_Britannica/Great_Rebellion Праверана 3 лютага 2020.