Руперт Пфальцскі
Руперт (Рупрэхт) Пфальцкі, герцаг Камберлендскі (ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland, англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland; 17 снежня 1619 — 29 лістапада 1682) — лідар праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны, рэйнскі пфальцграф.
Руперт Пфальцкі ням.: Ruprecht von der Pfalz, Herzog von Cumberland, англ.: Prince Rupert of the Rhine, Duke of Cumberland | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
Дзейнасць | гравёр, палітык, вынаходнік | |
Член у | ||
Нараджэнне | 17 (27) снежня 1619[1][2][3], 27 снежня 1619[4] ці 18 снежня 1619[5] | |
Смерць | 29 лістапада 1682[6][1][…] (62 гады) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | House of Palatinate-Simmern[d] | |
Бацька | Фрыдрых V Вітэльсбах | |
Маці | Елізавета Сцюарт | |
Жонка | няма | |
Дзеці | Дадлі Бард, Руперта | |
Ваенная служба | ||
Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі | |
Званне | Адмірал | |
Бітвы | ||
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Сын Фрыдрыха V і Елізаветы Сцюарт. Пляменнік Карла I, брат курфюрсціны Сафіі, дзядзька курфюрста Гановера, будучага караля Вялікабрытаніі Георга I.
Нарадзіўся ў Празе падчас кароткачасовага валадарання бацькі ў Чэхіі (менавіта за тую зіму, у якую нарадзіўся Рупрэхт, яго бацькам далі мянушку «Зімовы кароль і каралева»). Неўзабаве сям'я Пфальцкіх была выгнана з Чэхіі, з 1622 года ў Нідэрландах. Пасталелы, Рупрэхт ваяваў на боку нідэрландскіх паўстанцаў супраць Іспаніі. Падчас Трыццацігадовай вайны таксама ваяваў на боку пратэстантаў, але быў захоплены ў палон у Аўстрыі і вызвалены ў 1641 годзе пад слова гонару не ваяваць супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У 1642 годзе прызначаны галоўнакамандуючым англійскай каралеўскай кавалерыяй і атрымаў у Англіі вядомасць як «прынц Руперт». У ліпені 1643 года падчас англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ўзяў Брысталь, у 1644 годзе Карл I прысвоіў яму тытул «герцаг Камберлендскі». Пасля падзення Оксфарда ў 1646 годзе жыл у выгнанні, аднак пасля Рэстаўрацыі 1660 года вярнуўся ў Англію і абараняў яе інтарэсы падчас войн з Нідэрландамі.
Прымаў дзейны ўдзел у каланізацыі Канады ў якасці заснавальніка Кампаніі Гудзонава заліва, дзе яго імем названы вобласць, рака і порт.
Памёр у Англіі.
Любімай жывёлай Руперта быў вялікі пудзель, які па паданні быў фамільярам і быў застрэлены сярэбранай куляй.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Prince Rupert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Rupert von der Pfalz, Duke of Cumberland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ruprecht (Ruprecht) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ruprecht van de Palts // Netherlands Institute for Art History Праверана 26 снежня 2019.
- ↑ Prince Rupert [House of Wittelsbach; Palatinate-Simmern] // Kindred Britain
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Rupert // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руперт Пфальцскі