Бувэ
Бувэ (нарв.: Bouvetøya) — незаселены вулканічны востраў у паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна, плошча — 58,5 км², 93 % тэрыторыі пакрыта ледавікамі. Залежная тэрыторыя (нарв. biland) Нарвегіі. Адзін з самых аддаленых ад мацерыкоў астравоў у свеце (пасля вострава Пасхі і астравоў Трыстан-да-Кунья).
Бувэ | |
---|---|
нарв. Bouvetøya | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 58,5 км² |
Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
Размяшчэнне | |
54°26′ пд. ш. 3°24′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геалогія
правіцьВостраў Бувэ ўяўляе сабой надводную частку шчытавога вулкана, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Заходне-Індыйскага хрыбта. Глебы Бувэ складаюцца з базальту і рыялітаў. На паўночным захадзе вострава ўтварылася кальдэра. Апошняе вывяржэнне на востраве адбывалася каля 2000 гадоў таму.
Гісторыя
правіцьНазваны ад імя першаадкрывальніка, француза Ж.-Б. Бувэ дэ Лазье (1705—1786), які адкрыў востраў 1 студзеня 1739 года. З-за туману ён прыняў востраў за мыс, за якім распасціралася вялікая зямля. Адкрытая ім суша была названая мыс Абразання Гасподняга (святкуецца ў дзень адкрыцця — 1 студзеня), і паўночна-заходні ўскраек вострава да гэтага часу носіць гэтую назву.