Кадзьяк (востраў)
(Пасля перасылкі з Востраў Кадзьяк)
Кадзьяк (англ.: Kodiak) — амерыканскі востраў плошчай 9,3 тыс. км², размешчаны ля паўднёвага ўзбярэжжа Аляскі. З’яўляецца самым буйным востравам Кадзьякскага архіпелага і другім па велічыні востравам ЗША пасля вострава Гаваі (найбуйнейшага вострава Гавайскіх астравоў).
Кадзьяк | |
---|---|
англ. Kodiak | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 9.3 тыс. км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
57°28′ пн. ш. 153°26′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Кадзьякскі архіпелаг |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Штат | Аляска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ад Аляскі Кадзьяк аддзелены пралівам Шэліхава. Ландшафт Кадзьяка вельмі гарысты, а яго найвышэйшы пункт дасягае 1353 м. На востраве цячэ рака Карлук.
Насельніцтва вострава складае 10 тысяч чалавек, пераважна сугпіят. Галоўным населеным пунктам вострава з’яўляецца горад Кадзьяк, размешчаны на паўночным усходзе.
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.7, Мн., 1998, С.405
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кадзьяк (востраў)
- Official Kodiak Island website Архівавана 25 лістапада 2011.
- Kodiak Alaska local news Архівавана 12 лютага 2019.