Кіш (востраў)
Кіш (перс.: کيش) — востраў у Персідскім заліве. Уваходзіць у склад Ірана. Плошча - 91,5 км². Насельніцтва (2010 г.) - 26 тыс. чал.
Кіш | |
---|---|
перс. کيش | |
![]() Пляж на Кішы | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 91,5 км² |
Насельніцтва | 26 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 284,15 чал./км² |
Размяшчэнне | |
26°32′ пн. ш. 53°58′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Персідскі заліў |
Краіна | |
![]() |
ГеаграфіяПравіць
Востраў Кіш знаходзіцца на поўначы Персідскага заліва ў 16,36 км ад паўднёвага ўзбярэжжа Ірана, у 1036,6 км ад Тэгерана і 3733,44 км ад Мінска. Мае мацерыковае паходжанне. Складзены асадкавымі пародамі, пераважна вапнякамі. Паверхня раўнінная. Найвышэйшы пункт - 45 м.
Клімат субтрапічны засушлівы. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў - каля 145 мм, аднак улетку вільготнасць паветра дасягае 60%. Сярэднегадавая тэмпература 26,6° C.
ГісторыяПравіць
Кіш здаўна быў вядомы здабычай высакаякаснага жэмчугу. У сярэднявеччы яго насельніцтва дасягала 40 тыс. чал. Але ў XIV ст. адбыўся заняпад мясцовай эканомікі.
Кіш стаў вядомы ў 1960-ыя гг., калі апошні іранскі шах пабудаваў на ім прыватны курорт з казіно. Пасля Ісламскай рэвалюцыі ён апынуўся закінутым і зноў адроджаны толькі ў 1990-ыя гг. Эканамічнаму развіццю спрыяе тое, што Кіш уяўляе сабою свабодную эканамічную зону. У 2009 г. аб'ём знешняга гандлю дасягнуў 9,2 млрд долараў ЗША.
ТурызмПравіць
Турызм - найважнейшая галіна эканомікі Кіша. Востраў прыцягвае наведвальнікаў пясчанымі пляжамі, багатай прыродай навакольнага каралавага рыфа, яхтынгам. Для абслугоўвання турыстаў пабудаваны сучасныя гасцініцы і дэльфінарый. На Кішы дзейнічаюць аэрапорт і паромная сувязь.