Жэмчуг
Жэмчуг, таксама Перл[1] — цвёрдыя вапняковыя ўтварэнні перламутравага рэчыва шарападобнай або няправільнай формы, якія развіваюцца ўнутры ракавін некаторых малюскаў (марскіх і прэснаводных).
Жэмчуг | |
---|---|
Жэмчуг з горада Тоба, Японія | |
Формула | Араганіт і канхіялін |
Колер | Белы, жаўтаваты, серабрысты, залацісты, крэмавы, галубай, зялёны, чорны, шэры, ружовы |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Перламутравы |
Празрыстасць | Які прасвечвае да непразрыстага |
Цвёрдасць | 3-4 |
Спайнасць | Адсутнічае |
Злом | шкарлупісты |
Шчыльнасць | 2,60 - 2,78 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,52 - 1,66, у чорнага - 1,53 - 1,69 |
Назва
правіцьСлова жэмчуг кітайскага паходжання.
Апісанне
правіцьПамерам ад дробных зярнят да галубінага яйца. Можа класіфікавацца як мінерал класа арганічных злучэнняў. Складзены пераважна з вуглякіслага кальцыю (арганіту). Колер белы, ружовы, жаўтаваты, іншы раз чорны, шэры, карычневы. Бляск характэрны перламутравы, вясёлкавы.
Пашырэнне
правіцьУтвараецца ў выніку раздражнення мантыі малюска якім-небудзь чужародным прадметам (пясчынкай, паразітам і інш.).
Здабываецца ў Чырвоным моры і Персідскім заліве, каля берагоў Шры-Ланкі, Японіі, Аўстраліі, Венесуэлы. Прэснаводны жэмчуг з даўніх часоў здабываўся ў Расіі, Шатландыі, Германіі, Кітаі, у краінах Паўночнай Амерыкі. Вырошчваецца штучна.
Выкарыстанне
правіцьШануецца як каштоўны камень. Выкарыстоўваецца для вытворчасці ювелірных упрыгожванняў (каралі, брошкі, пярсцёнкі, жамчужнае шыццё), нярэдка ў спалучэнні з каштоўнымі металамі і камянямі.
Зноскі
- ↑ Напісанне Жэмчуг і Перл у адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.203, С.473.
Літаратура
правіць- Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-085-8
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэмчуг
- Працэс росту жамчужыны на YouTube (англ.)