Уэдэл (англ.: Weddell Island, ісп.: Isla San José) — востраў у складзе архіпелага Фалклендскія астравы, размешчанага ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна.

Уэдэл
англ. Weddell Island, ісп. Isla San José
Выпас авечак на востраве
Выпас авечак на востраве
Характарыстыкі
Плошча265,8 км²
Размяшчэнне
51°52′43″ пд. ш. 61°00′24″ з. д.HGЯO
АрхіпелагФалклендскія астравы
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
РэгіёнФалклендскія астравы
Уэдэл (Вялікабрытанія)
Уэдэл
Уэдэл
Уэдэл (Фалклендскія астравы)
Уэдэл
Уэдэл
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Востраў атрымаў сваё імя ў гонар Джэймса Уэдэла, англійскага мараплаўцы, які наведаў Фалклендскія астравы ў пачатку XIX стагоддзя.

Геаграфія правіць

Востраў з’яўляецца трэцім па плошчы ў архіпелагу. Ён займае тэрыторыю 265,8 км². Даўжыня берагавой лініі — 175,7 км.[1] Размешчаны на паўднёвы захад ад вострава Заходні Фалкленд, ад якога аддзелены пралівам Смайлі, і на ўсход ад вострава Бівер. Найвышэйшы пункт вострава — гара Уэдэла (383 м).

З фаўны сустракаюцца пінгвіны і марскія львы.

Насельніцтва правіць

Невялікае насельніцтва вострава жыве ў паселішчы Уэдэл на ўсходнім узбярэжжы, уся астатняя тэрыторыя выкарыстоўваецца як паша для авечак.

Зноскі