Восіп Мікалаевіч Вайніловіч
Восіп Мікалаевіч Вайніловіч (1860, Віцебск — 24.5.1890, Віцебск) — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст. Са старажытнага беларускага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Габданк».
Восіп Мікалаевіч Вайніловіч | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер-народнік, публіцыст |
Дата нараджэння | 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 1890 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
У час вучобы ў Віцебскай гімназіі быў членам Віцебскага рэвалюцыйнага гуртка. З 1882 г. вучыўся на медыцынскім факультэце Варшаўскага універсітэта, дзе стаў адным са стваральнікаў Варшаўскага нарадавольскага гуртка беларускіх студэнтаў. Варшаўская кватэра Вайніловіча выкарыстоўвалася нарадавольцамі для канспіратыўных сувязей з польскай партыяй «Пралетарыят»; сюды паступала пошта, друкарскае абсталяванне. У красавіку 1883 г. за ўдзел у выступленні варшаўскіх студэнтаў выключаны з універсітэта. Жыў у Віцебску пад наглядам паліцыі. Арыштаваны 8.3.1884; вызвалены ў снежні 1884 г. Даваў прыватныя ўрокі. Займаўся літаратурнай творчасцю.
Зноскі
Літаратура
правіць- Чарапіца В. М. Вайніло́віч Восіп Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 459. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Літ. з даведн. Л. У. Маракова: Czerepica W. Związki rewolucjonistów Białorusi i Polski w latach 70-80 XIX wieku. Warszawa, 1985
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.