Вуліца Авакяна (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь
Вуліца Авакяна — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар Казароса Аветысавіча Авакяна (1918—1945), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза.
Вуліца Авакяна Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Кастрычніцкі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Кавальская Слабада |
Назва ў гонар | Казароса Авакяна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ідзе ад вуліцы Аэрадромнай да вуліцы Варанянскага.
Вуліца спалучае нестандартную шматпавярховую архітэктуру ў раёне скрыжавання вуліц Варанянскага і Быхаўскай, сядзібную забудову па няцотным баку і 5-павярховую жылую забудову па цотным баку.
Будынкі
правіць- дом 32 — пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска;
- дом 61 — дом, дзе жыў Казімір Шабан, лётчык, Герой Савецкага саюза
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Авакяна (Мінск)
- Вуліца Авакяна на map.by Архівавана 18 лістапада 2010.
- Вуліца Авакяна на фотаграфіях 2023—2024 гг.