Вуліца Гагарына (Гомель)

Вуліца Гагарына (былая Ветраная, Кагановіча) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гомеля. Названая ў 1961 годзе ў гонар Ю. А. Гагарына. Працягласць 1460 м, ад вуліцы Камісарава да Мохава пераезда.

Гагарына
вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Цэнтральны
Гістарычны раён Амерыка
Працягласць 1450
Ранейшыя назвы Ветраная, Кагановіча
Назва ў гонар Юрый Аляксеевіч Гагарын
Паштовы індэкс 246017 і 246050
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У дарэвалюцыйныя гады забудова была пераважна драўляная, з 1-павярховых дамоў сядзібнага тыпу. Да вуліцы прымыкалі парк Гомельскага палаца і Конны пляц (зараз Цэнтральны рынак). На стыку з вуліцамі Рэчыцкай і Траецкай (цяпер Сялянская) вуліца Ветраная раздвойвалася ў кірунку чыгуначнага пераезду і Генеральскай вуліцы (цяпер Чырвонаармейская). У цяперашні час участак вуліцы ад скрыжавання з вуліцай Карповіча (былой Новікаўскай) адносіцца да вуліцы Чырвонаармейскай. Падчас Айчыннай вайны вуліца была моцна разбурана. Сучаснае аблічча пачало фарміравацца ў пасляваенныя гады. Забудаваная пераважна 2-, 3- і 4-павярховымі жылымі дамамі.

Вуліца перасякае правіць