Зеленагурская вуліца (Віцебск)
Зеленагу́рская вуліца (руск.: улица Зеленогурская) — вуліца на паўднёвым захадзе Віцебска. Размешчана ў Першамайскім раёне.
Зеленагурская Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Раён | Першамайскі раён |
Ранейшыя назвы | Новаастровенская вуліца |
Гісторыя правіць
Першапачаткова насіла назву Новаастровенская вуліца. У 1973 годзе названа ў гонар пародненага польскага горада Зялёна Гура. У 1987 годзе праведзена рэканструкцыя вуліцы.
Размяшчэнне правіць
Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З'яўляецца працягам праспекта Чарняхоўскага, пачынаецца ад моста Шмырова цераз Лучосу. З поўдня да вуліцы прымыкаюць вуліцы Шмырова, завулак Сенненскі, вуліцы Сенненская, 2-я Новаастровенская і 1-я Новаастровенская, з поўначы — 1-я Лучаская вуліца, Стараастровенскі завулак, вуліцы 12-я Лучаская і Новалучаская. Пасля скрыжавання з вуліцай пераходзіць у Бешанковіцкую шашу. Працягласць каля 1500 м.
Забудова правіць
Вуліца забудавана ў пасляваенныя гады пераважна аднапавярховымі жылымі дамамі.
- № 14 — Бібліятэка імя Міхася Лынькова ў будынку былога кінатэатра «Дружба», адкрытага ў 1958 годзе.
Зноскі
Літаратура правіць
- Зелёногурская улица // Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх