Вуліца Скрыпнікава (Брэст)
Вуліца Скрыпнікава (гістарычная назва: Новая Стралковая вуліца) — вуліца ва ўсходняй частцы г.Брэста. Пераназвана ў 1964 годзе ў гонар Скрыпнікава. Працягласць 2500 м — ад пуцеправода па вуліцы Мянжынскага да вуліцы Герцэна. Забудаваны пераважна правы бок вуліцы. Да Піянерскай вуліцы пераважае 1-павярховая забудова. На ўсход ад Піянерскай вуліцы забудова складаецца з 5-павярховых дамоў. Да вуліцы прымыкае стадыён «Лакаматыў».
Вуліца Скрыпнікава Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 2500 м |
![]() |
Забудова
правіць- № 115 — гандлёвы цэнтр «Санта» (1981; архітэктар У. Перасадзька)[1].
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.