Вуліца Чкалава (Віцебск)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вуліца Чкалава — вуліца ў Першамайскім раёне, у паўднёва-ўсходняй частцы горада Віцебска. Названая ў 1971 годзе ў гонар лётчыка Валерыя Чкалава, бо да 1978 года там размяшчаўся віцебскі аэрапорт (першапачаткова ваенны, а з 1950 года грамадзянскі).

Вуліца Чкалава
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Раён Першамайскі раён
Працягласць 3900 м

Вуліца пачала фарміравацца ў 1970-х гадах. Працягласць вуліцы — каля 3900 м. На сваім працягу ад Маскоўскага праспекта да вуліцы П.Броўкі вуліца перасякае праспект Будаўнікоў, вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў, праспект Перамогі, вуліцай Генерала Маргелава. Большую частку забудовы вуліцы складаюць 5-9-павярховыя жылыя дамы. Праезжая частка 4-палосная (па дзве паласы ў кожным напрамку). Сустрэчныя палосы на ўчастку ад Маскоўскага праспекта да вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў падзеленыя траўнікам.

Вуліца з’яўляецца мяжой мікрараёнаў Поўдзень-1, Поўдзень-2, Поўдзень-5, Поўдзень-6, Поўдзень-7, Поўдзень-7а, Медцэнтр.

Літаратура

правіць
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1