Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі (2024)

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 29-га склікання запланаваны да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь на 25 лютага 2024 года[1].

Перадгісторыя

правіць

Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 67 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна», а самі выбары «праводзяцца ў адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага»[2].

Умовы правядзення

правіць

У сувязі з увядзеннем адзінага дня галасавання не будуць утварацца акруговыя і раённыя ў г. Мінску камісіі па выбарах дэпутатаў абласных Саветаў дэпутатаў і Мінгарсавета. Іх функцыі перададзены 110 акруговым камісіям па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пры гэтым межы выбарчых акруг па выбарах у абласныя Саветы дэпутатаў і Мінгарсавет увойдуць у акругі па выбарах у Палату прадстаўнікоў, не перасякаючы іх меж[3].

Уведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты (ім забараняецца мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і (або) дакументы замежных дзяржаў, якія даюць правы на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю. Акрамя таго, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў не могуць быць вылучаны грамадзяне, якія маюць нязнятую або непагашаную судзімасць[3].

У выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў маюць права ўдзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь і грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Крыніцы

правіць