Выбух на АЗС у Махачкале

14 жніўня 2023 года каля 21:50 па мясцовым часе на адной з АЗС горада Махачкала адбыўся выбух. Месца першапачатковага выбуху знаходзілася ў найбліжэйшым аўтасэрвісе, але пазней пажар распаўсюдзіўся на АЗС. Там выбухнулі дзве цыстэрны з палівам. Плошча пажару склала 600 квадратных метраў, яго патушылі праз тры гадзіны[1]. Загінулі 35 чалавек[2], паранена ад 80 да 105 чалавек[1]. У Дагестане абвешчана жалоба[3].

Храналогія правіць

Каля 21:50 у аўтасэрвісе, размешчаным на скрыжаванні Кулінскай вуліцы і Федэральнай шашы ў вёсцы Навакулі на выездзе з Махачкалы, падчас работ па тэхнічным абслугоўванні аўтамабіляў адбылося ўзгаранне, а пасля і выбух. Пажар перакінуўся на найбліжэйшую АЗС «Нафта-24»[2][4]. Там здэтанавалі дзве з васьмі цыстэрнаў з палівам. Праз ударныя хвалі людзі, якія прыйшлі паглядзець на пажар у аўтасэрвісе, і знаходзіліся ў радыусе 50 метраў ад яго, апынуліся накрытыя падпаленым палівам[1]. Магутнасць выбуху склала 35 тон у тратылавым эквіваленце[5].

Відавочцы выбуху кінуліся дапамагчы параненым[6]. Агульная плошча пажару склала 600 квадратных метраў, да яго тушэння было прыцягнута 70 чалавек і 20 адзінак тэхнікі[7]. Таксама на месцы дзяжурылі каля 200 супрацоўнікаў паліцыі[2]. У 01:00 пажар быў ліквідаваны[8].

Ахвяры і шкода правіць

Па даных МНС Расіі, у выніку выбуху загінулі 35 чалавек. Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 80 параненых, з якіх 63 знаходзіліся на стацыянарным лячэнні, у тым ліку 11 у цяжкім стане. МНС паведамляе пра 105 параненых[1]. 15 жніўня было абвешчана ў Дагестане днём жалобы па загінулых[3].

У выніку выбуху было пашкоджана 40 прыватных дамоў і гасцініца, аўтасэрвіс і АЗС былі знішчаны[9].

Наступствы правіць

У Кумтаркалінскім раёне Дагестана ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі[10]. У мікрараёне Махачкалы, дзе адбыўся выбух, абмежавалі падачу газу[7]. Рух па трасе ў раёне выбуху быў перакрыты, арганізавана аб'язная дарога[11]. Да раніцы 15 жніўня рух быў адноўлены[12]. Следчы камітэт па Дагестану распачаў крымінальную справу па артыкуле 238 КК РФ «Выкананне работ або аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі»[13]. Пасля справа была перададзена ў цэнтральны апарат Следчага камітэта[14]. У вышук быў абвешчаны ўладальнік склада ў аўтасэрвісе, дзе захоўвалася каля 100 тон салетры; як мяркуецца, з гэтага склада і пачалося ўзгаранне[15]. Улады Дагестана заявілі аб планах выплаціць па адным мільёне рублёў сем'ям загінулых[16].

Заўвагі правіць

  1. а б в г В Махачкале произошел мощный взрыв на автозаправке. Число погибших выросло до 35 человек (руск.). BBC News Русская служба (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  2. а б в В результате взрыва на автозаправке в Дагестане погибли 35 человек, 75 получили ранения В республике объявлен траур (руск.). Meduza (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  3. а б В Дагестане объявили траур по жертвам взрыва на АЗС. ТАСС (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  4. Взрыв в Махачкале унес жизни нескольких десятков людей. Что известно о трагедии (руск.). Российская газета (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  5. Мощность взрыва на АЗС в Махачкале составила 35 тонн в тротиловом эквиваленте (руск.). Ведомости (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  6. Людей доставали из горящих машин: 30 человек погибли и 105 пострадали при взрыве на заправке в Махачкале — новые подробности (руск.). Chita.ru (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  7. а б Что известно о взрыве на АЗС в Махачкале. ТАСС (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  8. Пожар на АЗС в Махачкале ликвидирован, идет пролив конструкции (руск.). Интерфакс (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  9. Взрывом на АЗС в Махачкале повреждены более 40 строений, включая жилые дома. ТАСС (15 жніўня 2023). Праверана 16 жніўня 2023.
  10. Режим ЧС ввели в районе Дагестана после взрыва на АЗС. ТАСС (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  11. Движение по трассе в районе пожара на АЗС в Махачкале перекрыто - МВД (руск.). Интерфакс (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  12. Автомобильное движение на трассе в Махачкале после взрыва на АЗС восстановили. ТАСС (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  13. СК возбудил уголовное дело после взрыва и пожара на АЗС в Махачкале (руск.). Life.ru (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  14. Дело о происшествии на АЗС в Махачкале передали в центральный аппарат СК. ТАСС (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  15. Владельца взорвавшегося в Махачкале склада селитры объявили в розыск (руск.). Московский комсомолец (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  16. Семьи погибших при пожаре на АЗС в Махачкале получат по 1 млн рублей (руск.). Regnum (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.