Выбух у кафэ ў Санкт-Пецярбургу (2023)

Выбух у кафэ ў Санкт-Пецярбургу адбыўся 2 красавіка 2023 года падчас выступлення блогера Уладлена Татарскага. Расійскага ваеннага блогера-прапагандыста[1] забілі ў кафэ-бары на Універсітэцкай набярэжнай, больш за 40 прысутных пацярпелі.

Выбух у кафэ ў Санкт-Пецярбургу
Дата 2 красавіка 2023 года
Час 18:13 МСК (UTC+3)
Месца Сцяг Расіі Расія, Санкт-Пецярбург, 6-я лінія Васілеўскага вострава, дом 1/25
Каардынаты 59°56′12″ пн. ш. 30°17′12″ у. д.HGЯO
Прычына падрыў самаробнай выбуховай прылады
Загінулі 1
Траўмы 42
Расследаванне не скончана
Абвінавачваны (я) Дар’я Трэпава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абставіны правіць

2 красавіка 2023 года ў 18 гадзін 13 хвілін[2] ў будынку на перасячэнні 6-й лініі Васілеўскага вострава і Універсітэцкай набярэжнай, вядомым як дом Аляксеева (даходны дом І. А. Рубана)[3], адбыўся выбух самаробнай выбуховай прылады. Момант выбуху трапіў на відэа. На кадрах відаць, што ўнутры будынка спачатку з’яўляецца вогненная ўспышка, пасля чаго ўдарнай хваляй ва ўстанове выбівае шкло ў вокнах, таксама падае фасаднае асцякленне[4]. У выніку выбуху загінуў Уладлен Татарскі, 42 чалавекі былі параненыя, у іх ліку трое непаўналетніх; на 4 красавіка, 24 пацярпелых знаходзіліся ў бальніцах[5][6], 3 из них в тяжёлом состоянии[6].

Да 2022 года на гэтым месцы працаваў «Street Food Bar № 1», пазней бар быў перайменаваны ў «Патриот», абедзве ўстановы належалі Яўгену Прыгожыну. Па выхадных тут збіраліся ўдзельнікі руху «Кібер Фронт Z», называнага ў медыя «фабрыкай троляў 2.0». У іншы час, акрамя як пад мерапрыемствы «Кіберфронту», бар не адкрываўся[7][8]. 2 красавіка было абвешчана, што адбудзецца вячэрняе мерапрыемства пад назвай «Ёсць такая прафесія ваенкор» з удзелам Уладлена Татарскага[9].

Далейшая хада падзей правіць

Следства правіць

Следчы камітэт (СК) узбудзіў крымінальную справу па артыкуле 105 КК РФ (забойства), а 3 красавіка перакваліфікаваў яе на артыкул 205 КК РФ (тэракт)[10][11][12].

Паводле версіі ФСБ, выбуховая прылада была закладзена ў статуэтку (бюст), падараваную Татарскаму незадоўга да выбуху дзяўчынай, якая, згодна з паведамленнямі відавочцаў, прадставілася мастачкай Насцяй[13][14].

3 красавіка 2023 года а 11:05 інфармагенцтва РБК са спасылкай на СК паведаміла пра затрыманне падазраванай на імя Дар’я Трэпава. Муж Трэпавай Дзмітрый Рылаў у размове з The Insider распавёў, «што Дар’і неабходна было перадаць падарунак», а яе саму затрымалі ў кватэры яго знаёмага Дзмітрыя Касінцава. Паводле слоў Рылава, Касінцаў таксама быў затрыманы[15]. Спачатку пра другога затрыманага СК не паведамляў[10] і, па паведамленнях СМІ, Дзмітрый Касінцаў праходзіў сведкам па крымінальнай справе[16][17].

4 красавіка Трэпава, якую СК абвінаваціў па артыкулах пра тэракт і незаконны абарот выбуховых рэчываў, была заключана пад варту на два месяцы, да 2 чэрвеня. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме[18].

Паводле заяў ТАСС, абвінавачаная актыўна супрацоўнічае са следствам[19].

13 красавіка Касінцаў, у кватэры якога затрымалі Трэпаву, быў адпраўлены пад хатні арышт да 10 чэрвеня. Яго абвінавачваюць у «непаведамленні пра злачынства», яму пагражае да года пазбаўлення волі. Пасяджэнне суда прайшло ў закрытым рэжыме[20].

ФСБ паведаміла, што Трэпава пайшла на здзяйсненне злачынства пад уплывам «неаднаразовых заклікаў» да «падрыўной дзейнасці» ў РФ кіраўнікоў Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Івана Жданава і Леаніда Волкава, таксама ведамства заявіла, што ўдзельнікам замаху па замове ўкраінскіх спецслужбаў быў 35-гадовы грамадзянін Украіны Юрый Дзянісаў[21][22]. Ён, па заяве ФСБ, зняў кватэру непадалёк ад месца жыхарства забітага, а таксама перадаў Дар’і Трэпавай бюст з умантаванай у яго выбуховай прыладай. Следства назвала Юрыя Дзянісава членам украінскай ДРГ[23], МУС абвясціла яго ў вышук[24].

24 красавіка на пасяджэнні Маскоўскага гарадскога суда абвінавачаная заявіла, што «безумна сажалее пра тое, што адбылося» і «кожны дзень моліцца пра здароўе пацярпелых»[25][26].

25 ліпеня Следчы камітэт прад’явіў канчатковае абвінавачанне. Акрамя здзяйснення тэрарыстычнага акта і незаконнага абароту зброі (п. «б» ч. 3 арт. 205 і ч. 4 арт. 222.1 КК РФ), Дар’і Трэпавай умяняюць у віну падробку дакументаў (ст. 327)[27].

Рэакцыя правіць

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі заявіў пра тое, што планаваннем тэрарыстычнага акта займаліся спецслужбы Украіны, для гэтага таксама былі прыўлечаны прыхільнікі ФБК Аляксея Навальнага[28]. Дырэктар ФБК Іван Жданаў заявіў, што фонд не датычны да тэракта[29].

Паводле заяў праваахоўнікаў, Дар’я Трэпава з’яўлялася прыхільніцай ФБК[30][31].

Паводле даных расійскіх уладаў, на 21 красавіка 2023 года 35 пацярпелых атрымалі адзіначасовую выплату з гарадскога бюджэта Пецярбурга[32].

 
Экспазіцыя, прысвечаная Уладлену Татарскаму, у Музеі сучаснай гісторыі Расіі, Масква

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. В Петербурге произошел взрыв в кафе, принадлежащем Пригожину. Погиб военкор-пропагандист Владлен Татарский (руск.)
  2. "Военный блогер Владлен Татарский погиб в результате взрыва в Петербурге. Что известно". BBC News Русская служба. Архівавана з арыгінала 2023-04-02. Праверана 2023-04-03.
  3. Дом Алексеева - Доходный дом И. О. Рубана (левая часть), Классицизм, Архитектор Бек Х. Х., Рубан И. О., Университетская наб., 25, 6-я линия ВО, 1. www.citywalls.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2023. Праверана 4 красавіка 2023.
  4. Опубликовано видео взрыва, при котором погиб Владлен Татарский (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2023. Праверана 4 красавіка 2023.
  5. После взрыва в Петербурге за медпомощью обратились 42 человека. РИА Новости (4 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023. Праверана 4 красавіка 2023.
  6. а б Число пострадавших от взрыва в Санкт-Петербурге увеличилось до 42 (руск.). Известия. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023. Праверана 6 красавіка 2023.
  7. Владлена Татарского убили на одном из мероприятий Кибер Фронта. Что на них происходило раньше (руск.). fontanka.ru - новости Санкт-Петербурга (2 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2023. Праверана 2 красавіка 2023.
  8. Пророссийский пропагандист и комбатант Владлен Татарский погиб от взрыва в петербургском кафе (руск.). RFI (2 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2023. Праверана 3 красавіка 2023.
  9. В Петербурге произошёл взрыв в кафе Евгения Пригожина (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2023. Праверана 2 красавіка 2023.
  10. а б Дело об убийстве «военкора» Татарского переквалифицировали на статью о теракте (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2023. Праверана 3 красавіка 2023.
  11. Убийство Владлена Татарского в Петербурге: что известно (руск.). ГОЛОС АМЕРИКИ. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2023. Праверана 3 красавіка 2023.
  12. СК России переквалифицировал уголовное дело о взрыве в Санкт-Петербурге на террористический акт (руск.). sledcom.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2023. Праверана 5 красавіка 2023.
  13. «Какая-то поклонница подарила статуэтку. После этого произошёл взрыв» В Петербурге взорвали «военкора» Владлена Татарского — прямо на его «творческом вечере». Вот что рассказывают очевидцы (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2023. Праверана 2 красавіка 2023.
  14. «Это не то, что должно было взорваться». Главное об убийстве «военкора» Владлена Татарского. istories.media. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2023. Праверана 3 красавіка 2023.
  15. The Insider: по делу об убийстве «военкора» Татарского вместе с Дарьей Треповой задержали ещё одного человека (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2023. Праверана 3 красавіка 2023.
  16. 78.ru: Задержанный вместе с Дарьей Треповой мужчина проходит свидетелем по делу о взрыве в петербургском кафе (руск.). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2023. Праверана 24 красавіка 2023.
  17. Новый статус (руск.). Новая газета (14 апреля 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2023. Праверана 24 красавіка 2023.
  18. Арестована Дарья Трепова, обвиняемая по делу о взрыве в Петербурге (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023. Праверана 4 красавіка 2023.
  19. "ТАСС утверждает, что Трепова "сотрудничает со следствием"". Радио Свобода. 2023-04-09. Архівавана з арыгінала 2023-04-13. Праверана 2023-04-13.
  20. Суд отправил под домашний арест мужчину, в квартире которого задержали обвиняемую в теракте Дарью Трепову. Новая газета Европа (13 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2023. Праверана 13 красавіка 2023.
  21. ФСБ заявила, что ко взрыву в петербургском кафе, в результате которого погиб «военкор» Татарский, причастен гражданин Украины. Новая газета Европа (13 красавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023. Праверана 13 красавіка 2023.
  22. ФСБ: Дарья Трепова устроила взрыв в Петербурге после «неоднократных призывов» Леонида Волкова и Ивана Жданова к «подрывной деятельности» (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023. Праверана 13 красавіка 2023.
  23. "ФСБ обвинила гражданина Украины в подготовке убийства блогера Татарского". Радио Свобода. 2023-04-13. Архівавана з арыгінала 2023-04-17. Праверана 2023-04-17.
  24. МВД объявило в розыск украинца Юрия Денисова, подозреваемого в причастности к убийству военкора Владлена Татарского. Новая газета Европа (17 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2023. Праверана 18 мая 2023.
  25. Обвиняемая в теракте в Петербурге Трепова заявила, что сожалеет о содеянном (руск.). www.kommersant.ru (24 красавіка 2023). Праверана 25 красавіка 2023.
  26. «Каждый день я молюсь»: Трепова раскаялась в содеянном (руск.). news.ru (24 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2023. Праверана 25 красавіка 2023.
  27. Дарье Треповой предъявлено окончательное обвинение по делу о гибели военкора Владлена Татарского (руск.). www.kommersant.ru (25 ліпеня 2023). Праверана 14 жніўня 2023.
  28. НАК: убийство Татарского спланировали украинские спецслужбы с «привлечением агентуры из числа лиц, сотрудничающих с ФБК» (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2023. Праверана 3 красавіка 2023.
  29. «Терроризм на нас давно пытаются навесить». ФБК прокомментировал обвинения в причастности к убийству «военкора» Татарского (руск.). Meduza. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2023. Праверана 3 красавіка 2023.
  30. Серебряная, Ольга (2023-04-04). "Детсад "Одуванчик" скорбит". Радио Свобода. Архівавана з арыгінала 2023-04-04. Праверана 2023-04-04.
  31. "Дело об убийстве блогера Татарского переквалифицировано на теракт". Радио Свобода. 2023-04-03. Архівавана з арыгінала 2023-04-03. Праверана 2023-04-04.
  32. В Петербурге 35 пострадавших при взрыве в кафе получили единовременную выплату (руск.). ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2023. Праверана 23 красавіка 2023.