Выгнанне бесаў з дачкі хананіянкі

Выгнанне бесаў з дачкі хананіянкі — Евангельская падзея, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Ісус ацаляе дачку хананіянкі, Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага, XV ст.

Біблейскае апавяданне

правіць

Эпізод запісаны ў Евангеллі ад Матфея 15:21-28 і Марка 7:24-30.

Паводле Евангелляў, Ісус выгнаў бесаў з дачкі хананіянкі ў вобласці Тыра і Сідона.

Хананіянка, прыйшоўшы да Ісуса, крычала: «Госпадзі, Сын Давідаў, памілуй мяне! Мая дачка апантаная і жудасна пакутуе». Ісус на гэта не адказаў ніводным словам. Таму Ягоныя вучні, прыступіўшы да Яго, пераконвалі, каб Ісус адпусціў жанчыну, бо яна моцна дакучала ім. На гэта Ісус адказаў: «Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага». Жанчына ўстала перад Ім на калені: «Госпадзі, дапамажы мне!» — сказала яна. Хрыстос адказаў, што не мае права адымаць хлеб у дзяцей і кінуць яго сабакам. «Так, Госпадзе, — сказала жанчына, — але нават сабакі ядуць крошкі, якія падаюць са стала свайго гаспадара». Тады Ісус сказаў ёй: «Жанчына, вялікая твая вера! Хай будзе па слову твайму». Дачка жанчыны ацалілася ў гэты час.

Гэты эпізод з’яўляецца прыкладам таго, як Ісус падкрэслівае каштоўнасць веры, што таксама паказана ў гісторыі вылячэння раба сотніка. Гісторыя таксама з’яўляцца своеасаблівым дакорам вучням, якія лічылі, як і большасць іўдзеяў, што Божыя дабраслаўленні не тычацца язычнікаў, а толькі Ізраіля, як Богаабранага народа. Таму сама размова праходзіла з пункту гледжання вучняў, а ацаленне паказвала, што нават язычнікі не пазбаўленыя Божай ласкі.