Выжыны ці Узвышша (польск.: Wyżyny, ням.: Höhe) — раён і гістарычная мясцовасць у заходняй частцы Гданьска.

Выжыны
польск.: Wyżyny
Горад Гданьск
Ранейшы статус павет

Агульная характарыстыка правіць

Назва мясцовасці паходзіць ад адносна высокага як для прыморскага горада палажэння сушы адносна ўзроўню мора. У склад раёна ўваходзяць мясцовасці так званай Верхняй тэрасы: Асава, Матарня, Какошкі, Ясень, Уесціска, Ластовіцы і значная частка раёна Верхняя Арунія — Гданьск-Поўдзень, а таксама Хэлм.

У 1887-1939 гадах тэрмін "Гданьскае Узвышша" адносіўся да назвы прусскага павета (ням.: Landkreis Danziger Höhe) з сядзібай у Гданьску, размешчанага на захад ад чыгуначнай лініі Гданьск - Тчэў. Большая частка гістарычнай мясцовасці Выжыны ўваходзіла ў склад былога павета, а цяпер з'яўляецца часткай горада Гданьска.

Зноскі