Асава (польск.: Osowa, ням.: Espenkrug) — мясцовасць у паўночна-заходней частцы Гданьска ў раёне Выжыны.

Асава
польск.: Osowa
54°25′38″ пн. ш. 18°28′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Гданьск
Адміністрацыйны раён горада Выжыны
Першае згадванне 1346
Плошча
  • 13,76 км²[1]
Насельніцтва
  • 15 843 чал. (31 студзеня 2019)[1]
Сайт osowa.com (польск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Гданьска. На поўначы мяжуе з гарадамі Гдыня і Сопат, на захадзе — з тэрыторыяй гміны Жукова. З поўдня і ўсходу прымыкае да іншых раёнаў Гданьска — Матарні і Алівы. Назва мясцовасці першапачаткова ўзнікла ў форме "Асава карчма", што абазначала карчму паміж асін. З часам двусастаўная назва скарацілася да першага слова. Забудова мясцовасці пераважна сядзібнага тыпу, адна- і двухпавярховая. У новай частцы мясцовасці з'яўляюцца невысокія шматкватэрныя дамы. Сёння гэта адзін з самых густанаселеных, а таксама адзін з самых маладых мікрараёнаў горада па сярэднім узросце — сярэдні ўзрост жыхароў раёна складае 39 гадоў.

Зноскі

  1. а б https://bip.gdansk.pl/urzad-miejski/podzial-administracyjny-gdanska,a,647 Праверана 16 красавіка 2019.