Вызваленне працы
Вызваленне працы (руск.: Освобождение труда) — першая марксісцкая група ў Расійскай імперыі. Група была заснавана ў 1883 годзе былымі народнікамі Георгіем Пляханавым, Васілём Ігнатавым, Верай Засуліч, Львом Дзейчам і Паўлам Аксельродам на эміграцыі ў Жэневе. У 1884 годзе групу пакінулі Дзейч (у сувязі з арыштам і высылкай у Сібір) і Ігнатаў (у сувязі са смерцю). У 1888 годзе ў групу быў прыняты Сяргей Інгерман, які браў удзел у дзейнасці групы да 1891 года.
Вызваленне працы | |
---|---|
руск.: Освобождение труда | |
Лідар | Георгій Пляханаў |
Дата заснавання | 1883 |
Дата роспуску | 1903 |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм |
Інтэрнацыянал | Рабочы інтэрнацыянал |
Саюзнікі і блокі | Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа |
Група выдавала першыя рускія пераклады шматлікіх твораў Карла Маркса і распаўсюджвала іх. «Вызваленне працы» стала галоўным супернікам народнікаў на левым крыле палітыкі ў Расійскай імперыі. Таксама група ў значнай меры паўплывала на фармаванне іншага расійскага марксісцкага аб’'яднання - Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа пад кіраўніцтвам Уладзіміра Леніна.
«Вызваленне працы» аб’явіла аб сваім роспуску на II з’ездзе РСДРП, у жніўні 1903 года.
Літаратура
правіць- Группа «Освобождение труда» // Историко-революционный сборник. М., 1924. Т. 2
- Группа «Освобождение труда» и общественно-политическая борьба в России. М., 1984;
- Группа «Освобождение труда» и распространение марксизма в России. Перм, 1986;
Спасылкі
правіць- Праграма групы
- «Вызваленне працы» на marxists.org