Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа

Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа (руск.: Союз борьбы за освобождение рабочего класса) — адна з першых нелегальных марксісцкіх рэвалюцыйных арганізацый у Расійскай Імперыі. Была створана ў лістападзе 1895 года ў Санкт-Пецярбургу шляхам аб’яднання групы Юлія Мартава і групы Уладзіміра Леніна.

Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа
руск.: Союз борьбы за освобождение рабочего класса
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1895
Дата роспуску 1897
Штаб-кватэра
Ідэалогія марксізм

Кіруючым органам «Саюза» была Цэнтральная група, якой падпарадкоўваліся 3 раённыя групы і каля 30 супольнасцяў на фабрыках і заводах.

Арганізацыя валодала сваёй друкарняй, у якой да выпуску рыхтавалася газета «Рабочая справа». Газета ў выніку не была выпушчана, з прычыны разгрому арганізацыі.

У снежні 1895 - жніўні 1896 паліцыя арыштавала па даносах каля 100 чалавек, у тым ліку Леніна і Мартава. Усяго па справе «Саюза» ў лютым 1897 года прыцягнуты да дазнання 251 чалавек, у тым ліку 170 рабочых (многія пасля папярэдняга зняволення сасланыя ў адміністрацыйным парадку ў аддаленыя губерні). Мартава падчас разгрому быў сасланы ў Туруханск, а Ленін - у Шушанскае. Аднак дзейнасць арганізацыі працягнулася. На 4-м кангрэсе Рабочага інтэрнацыяналу ў 1896 годзе «Саюз» прадстаўляў Георгій Пляханаў.

Аддзяленні «Саюза» пазней узніклі таксама ў Маскве, Іванава-Вазнясенску, Чалябінску, Кіеве, Екацярынаславе і Пермі. Пасля I з’езда РСДРП у Мінску, «Саюзы барацьбы за вызваленне рабочага класа» па ўсёй Расійскай імперыі сталі ператвараць у камітэты РСДРП.

Спасылкі правіць