Высокаўскі раён
Высо́каўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — горад Высокае.
Высокаўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Высокае |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 17 красавіка 1962 |
Вышыня над узроўнем мора |
165 м[1] |
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Агародніцкі, Баршчэўскі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Гольскі, Лумненскі, Лютаўскі, Навасёлкаўскі, Расненскі, Стаўскі, Такарскі, Тымянкаўскі. У перыяд з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй нямецкіх войскаў.
16 жніўня 1945 года Гольскі, Лумненскі, Такарскі, Тымянкаўскі сельсаветы перададзены ПНР, да раёна далучаны Амелянецкі, Бушміцкі, Ваўковіцкі сельсаветы перададзенага ПНР Кляшчэльскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Амелянецкі, Ваўковіцкі, Лютаўскі, Навасёлкаўскі, Стаўскі сельсаветы. 17 красавіка 1962 года раён скасаваны, а яго тэрыторыя далучана да Камянецкага раёна.
Крыніцы
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.