Вытво́рнае сло́ва (матываванае, дэрыват) — слова, аснова якога матываваная па форме і значэнні асновай другога слова або словаў. Яно заўсёды двухкампанентнае. Складаецца з утваральнай (матывавальнай) часткі і фарманта.

Вытворных словаў у беларускай мове пераважная большасць. Словаў, якія не маюць словаўтваральных сувязяў з іншымі (невытворных) і не ўтвараюць іншых словаў, зусім нямнога. Іх называюць словамі з нулявой вытворнасцю. Гэта некаторыя запазычаныя словы.

Літаратура правіць