Адкрыць галоўнае меню

Аляксандр Іосіфавіч Падлу́жны (16 жніўня 1935, Залессе, Мсціслаўскі раён — 21 лістапада 2005), беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1989), акадэмік АН Беларусі (1994)[1], сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (1997—2002), дырэктар Інстытуту мовазнаўства (1989—2003), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Аляксандр Іосіфавіч Падлужны
Дата нараджэння 16 жніўня 1935(1935-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 2005(2005-11-21) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў Аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ (1959), аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства (1964). Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы».

3 1962 у Інстытуце мовазнаўства (з 1969 загадчык аддзела, з 1983 намеснік дырэктара, з 1989 дырэктар), адначасова з 1997 акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай АН Беларусі.

У навуцыПравіць

Займаўся праблемамі сучаснай беларускай мовы і сацыялінгвістыкі, у раздзелах беларускай фанетыкі і фаналогіі, сучаснай беларускай лексікалогіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы, моўнай палітыкі. Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т.л. 16 манаграфій.

У 1990-я гады быў намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па ўдасканаленні беларускага правапісу і кіраўніком рабочай групы па падрыхтоўцы праекту новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Пад яго кіраўніцтвам былі складзеныя «Высновы» камісіі з апісаннем асноўных падыходаў да змянення існуючых правапісных норм, і праект новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (праект асвятляўся ў друку каля 2000—2002, але не ажыццяўляўся).

Быў старшынём Навуковай рады «Беларуская мова і шляхі яе развіцця», членам рабочай групы і кіраўніком беларускай нацыянальнай групы Міжнароднай камісіі па «Агульнаславянскім мовазнаўчым атласе», членам Камісіі па фанетыцы і фаналогіі пры Міжнародным камітэце славістаў, членам рэдакцыі бюлетэню «Беларуская лінгвістыка», старшынём Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Падрыхтаваў 12 кандыдатаў навук, і сярод яго вучняў — некалькі дактароў навук.

АцэнкіПравіць

Лічыцца заснавальнікам беларускай фанетычнай школы[2].

На пасадах намесніка дырэктара па навуковай рабоце і дырэктара Інстытуту мовазнаўства на працягу 20 гадоў фактычна ажыццяўляў каардынацыю ўсёй лінгвістычнай навукі ў Беларусі, а на пасадзе сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі вызначаў напрамкі даследаванняў у галіне ўсёй гуманітарнай навукі ў краіне[2].

Сваім удзелам у фундаментальных працах па нармалізацыі беларускага літаратурнага маўлення «Слоўнік беларускай мовы: Арфаэпія, арфаграфія, акцэнтуацыя, словазмяненне» і «Беларуская граматыка», дапамог «стрымаць дэструктыўныя тэндэнцыі ў сістэме беларускай літаратурнай мовы ў канцы XX ст. і захаваць адносную стабільнасць норм беларускай літаратурнай мовы і яе функцыянаванне ў грамадстве»[2].

ПрацыПравіць

  • «Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы» (1969), манаграфія, у якой упершыню даследаваны фанемны склад беларускай мовы і разгледжаны механізм функцыянавання гукаў, які не паддаецца непасрэднаму назіранню. Гэта даследаванне з'явілася тэарэтычнай асновай для эксперыментальнага вывучэння гукаў беларускай мовы[2].
  • «Гукі беларускай мовы» (1973; супольна з В. М. Чэкманам), праца, у якой разгледжаны асаблівасці ўтварэння галосных і зычных гукаў беларускай мовы, і такое апісанне ўпершыню ў беларускім мовазнаўстве ажыццёўлена на эксперыментальным матэрыяле. Праца дала пачатак стварэнню навуковай апісальнай фанетыкі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, і да нашага часу з'яўляецца базай усёй навучальнай літаратуры па фанетыцы і фаналогіі беларускай мовы[2].
  • «Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы» (1977), манаграфія.
  • «Фанетычная сістэма беларускай мовы» (1981), доктарская дысертацыя, у якой упершыню ў беларускім мовазнаўстве прыведзены атрыманыя эксперыментальным шляхам звесткі пра акустычную будову маўлення і асаблівасці яго ўспрымання, і прапанавана акустычная класіфікацыя гукаў на аснове гэтай структуры.
  • «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), манаграфія.
  • «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), манаграфія.
  • «Пытанні тэорыі і практыкі беларускай навуковай тэрміналогіі» (1999), манаграфія.

Калектыўныя працыПравіць

  • Нарматыўная «Беларуская граматыка» (частка 1, 1985), аўтар, супольна з акадэмікам М. В. Бірылам, раздзелаў «Фаналогія» і «Арфаэпія».
  • Нарматыўны «Слоўнік беларускай мовы: Арфаэпія, арфаграфія, акцэнтуацыя, словазмяненне» (1987), адзін з аўтараў і член рэдкалегіі. Рэестр слоўніка пакладзены ў аснову акадэмічнага Слоўніка беларускай мовы (2012).
  • Энцыклапедыя «Беларуская мова» (1994), адзін з аўтараў і член рэдкалегіі.

Зноскі

  1. Па спецыяльнасці мовазнаўства.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 [Лукашанец 2005].

УзнагародыПравіць

Ганаровая грамата Вярхоўнага савета БССР (1983), ордэн «Знак Пашаны» (1986).

ЛітаратураПравіць