Валерый Мікалаевіч Чэкман
Вале́рый Мікала́евіч Чэ́кман (Чакманас, літ.: Valerijus Čekmonas; 25 кастрычніка 1937, Чаркаская вобласць — 17 сакавіка 2004, Вільня) — літоўскі мовазнаўца, славіст.
Валерый Мікалаевіч Чэкман | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1937 ці 1937[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 2004 ці 2004[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, славіст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мовазнаўства[2], славістыка[2] і параўнальнае мовазнаўства[d][2] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1955 годзе скончыў Кіеўскае сувораўскае вучылішча, у 1964 — Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларускай ССР, у 1979 пачаў чытаць лекцыі ў Віленскім дзяржаўным універсітэце, дзе ў 1982 годзе атрымаў ступень доктара філалагічных навук, а праз тры гады — званне прафесара. У 1988—1999 гадах загадваў кафедрай славянскай філалогіі Віленскага ўніверсітэта. У 1995 годзе стаў галоўным рэдактарам часопіса «Slavistica Vilnensis».
Пахаваны на могілках у Кайранах .
Дзейнасць
правіцьЗ 2000 года быў дырэктарам Цэнтра даследаванняў культурных грамадаў Віленскага ўніверсітэта. Даследаваў узаемадзенне моў, гісторыю і культуру славянскіх народаў, сувязі беларускай і літоўскай моў.
Выбраная бібліяграфія
правіць- «Гукі беларускай мовы» (1972, з Аляксандрам Падлужным)
- «Исследования по исторической фонетике праславянского языка» («Даследаванні па гістарычнай фанетыцы праславянскай мовы», 1979)
- «К социолингвистической характеристике польских говоров белорусско-литовского пограничья» («Да сацыялінгвістычнай характарыстыкі польскіх гаворак беларуска-літоўскага памежжа», 1982)
- «Грамматические литуанизмы в польских периферийных говорах белорусско-литовского пограничья» («Граматычныя летувізмы ў польскіх перыферыйных гаворках беларуска-літоўскага памежжа», 1988)
- «Славянские языки и славянские народы: истоки родства» («Славянскія мовы і славянскія народы: вытокі роднасці», 1985)
- «Введение в славянскую филологию» («Уводзіны ў славянскую філалогію», 1988)
- «Fonetyka i fonologia języka bialoruskiego z elementami fonetyki i fonologii ogólnej» («Фанетыка і фаналогія беларускай мовы з элементамі агульнай фанетыкі і фаналогіі», 1988)
- «Литовский язык для всех» («Літоўская мова для ўсіх», 1992—1993, падручнік у пяці частках, разам з Ірэнай Альжбетай Чакманене)