Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі

Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем цукровых буракоў у адмысловых гаспадарках.

Гісторыя правіць

Цукровыя буракі — важная тэхнічная культура, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці цукру. У 2000-я гады па шэрагу прычын скараціўся імпарт трысняговай сыравіны для вытворчасці цукру (пераважна з Кубы), што вымусіла павялічыць пасевы буракоў прыкладна ўдвая. У 1960-я — пачатку 2000-х гадоў пад цукровыя буракі засявалася 45-60 тыс. га, але да 2005 года плошча пасеваў вырасла да 100 тыс. га. З тых часоў пад цукровыя буракі штогод засявалася 90-110 тыс. га, што складае 1,7 % −1,8 % пасяўных плошчаў[1]. Каля 98 % цукровых буракоў вырошчваюць буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, галоўны спажывец — чатыры цукровыя заводы. Пасевы цукровых буракоў размешчаны недалёка ад гэтых заводаў, з-за чаго 95 % пасеваў размешчаны ў Брэсцкай (20,7 тыс. га), Гродзенскай (33,1 тыс. га) і Мінскай (38,5 тыс. га) абласцях. Невялікія плошчы занятыя буракамі ў Магілёўскай вобласці (4,7 тыс. га), у Віцебскай і Гомельскай абласцях гэта культура не вырошчваецца буйнымі арганізацыямі[2]. Больш за 3 тыс. га засеяна цукровай свёклой ў Баранавіцкім, Камянецкім, Воранаўскім, Гродзенскім, Карэліцкім, Клецкім, Капыльскім, Нясвіжскім, Слуцкім, Салігорскім і Стаўбцоўскім раёнах[3]. Ураджайнасць цукровых буракоў істотна залежыць ад умоў надвор’я, і з сярэдзіны 2000-х знаходзіцца на ўзроўні 30,0—50,0 ц/га. Максімальная ўраджайнасць дасягнута ў 2012 годзе — 50,4 ц/га[4].

Плошча пасеваў правіць

 
Збор цукровых буракоў па раёнах у 2017 годзе     >200 тыс. т      100–200 тыс. т      50–100 тыс. т      20–50 тыс. т      <20 тыс. т      пасевы адсутнічаюць

Дыяграма паказвае змены ў плошчы цукровых буракоў Беларусі у тыс. га[5][6].

Валавы збор правіць

Валавы збор цукровых буракоў у тыс. тон[5][6][6][7][8][9].


Статыстыка збору цукровых буракоў па абласцях (2016 год)[10]:

  • Брэсцкая — 808 тыс. т (19 %) пры ураджайнасці 404 ц/га;
  • Гродзенская — 1679 тыс. т (39 %) пры ураджайнасці 507 ц/га;
  • Мінская — 1623 тыс. т (38 %) пры ураджайнасці 423 ц/га;
  • Магілёўская — 168 тыс. т (4 %) пры ураджайнасці 378 ц/га.

Эканамічныя паказчыкі правіць

Ураджайнасць цукровых буракоў у ц/га[5][6].

Сярэдняя рэнтабельнасць цукровых буракоў, рэалізаваных буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі сістэмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у 2018 годзе склала 19,9 % (самая высокая сярод усёй прадукцыі раслінаводства)[11].

Забеспячэнне насеннем правіць

Дынаміка імпарту насення цукровых буракоў[12].

2012 2013 2014 2015 2016
У тонах 408,5 402,8 361,0 389,8 378,6
У млн. долараў 15,9 16,1 15,8 14,2 14,1

Крыніцы правіць

  1. СХРБ 2017, с. 55—59.
  2. СХРБ 2017, с. 66.
  3. СХРБ 2017, с. 75—78.
  4. СХРБ 2017, с. 85.
  5. а б в Ф. И. Привалов (Научно-практический центр НАН Беларуси по земледелию), В. П. Гнилозуб, Ю. М. Чечёткин (Опытная научная станция по сахарной свекле), Беларусь. Состояние и пути развития производства сахарной свеклы в Республике Беларусь (руск.)
  6. а б в г Даныя з дакумента па спасылцы маюць нязначныя адрозненні, але сутнасна пацвярджаюць папярэднюю зноску — Показатели производства сахарной свеклы. С. 28 (руск.)
  7. СХРБ 2017, с. 83.
  8. Беларусь в цифрах, 2019 Архівавана 14 красавіка 2019.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 38.
  9. Валовой сбор основных сельскохозяйственных культур (руск.)
  10. СХРБ 2017, с. 99, 105.
  11. СХРБ 2019, с. 182.
  12. Динамика импорта семян сахарной свеклы в государства-члены ЕАЭС. С. 33 (руск.)

Літаратура правіць