Вышаградскі тунэль

Вышаградскі тунэль (чэшск.: Vyšehradský tunel) — тунэль у Вышаградскай скале ў Празе, самы стары нечыгуначны пражскі тунэль. Даўжыня скаладае ўсяго 34 метры (вышыня 5 метраў, шырыня 9[1]).

Від з боку цэнтра Прагі
Від з боку ракі

Збудаванне знаходзіцца ў Празе 2 у Нове-Месце на мяжы з Прагай 4. Праз тунэль можна трапіць з цэнтра Прагі ў раёны Подалі, Бранік, Ходкавічкі і Модржаны, інакш абыходны шлях цяжкі: праз Панкрац, па вадзе або праз масты па іншым беразе Влтавы[1].

Тунэль пабудаваны ў 1905 годзе па праекце Вацлава Дворжака і Францішка Веліха. Першапачатковы праект уключаў памост вакол скалы над Влтавай, але па рэкамендацыі абаронцаў аховы культуры гэта ідэя агляднай пляцоўкі рэалізавана не была. З 1910 года праз тунэль пракладзена трамвайная лінія[1].

Уваходны партал упрыгожаны зубцамі і вежамі ў «псеўдазамкавым» стылі, гэтым тунэль адрозніваецца ад іншых падобных будоў у Празе. На паўночным боку прымацавана памятная дошка чэшскаму геолагу Яну Крэйчы[1].

Зноскі

  1. а б в г Pavel Augusta. Kniha o Praze 2. — Praha: Milpo, 1996. — ISBN 80-901749-7-3.

Спасылкі

правіць