Вышыня трохвугольніка
Вышыня́ трохвугольніка — перпендыкуляр, праведзены з вяршыні трохвугольніка да прамой, якая змяшчае процілеглую старану. У залежнасці ад віду трохвугольніка вышыня можа праходзіць унутры трохвугольніка (для востравугольнага трохвугольніка), супадаць з яго стараною (катэтам прамавугольнага трохвугольніка) ці праходзіць па-за трохвугольнікам (для тупавугольнага).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D1%82%D0%B0_%D1%82%D1%80%D0%B5%D1%83%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B0.svg/869px-%D0%92%D1%8B%D1%81%D0%BE%D1%82%D0%B0_%D1%82%D1%80%D0%B5%D1%83%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B0.svg.png)
Уласцівасці
правіць- Вышыні трохвугольніка перасякаюцца ў адным пункце, так званым артацэнтры. Гэта сцвярджэнне лёгка даказаць, карыстаючыся вектарнаю тоеснасцю, справядліваю для любых пунктаў A, B, C, E (нават калі яны не ляжаць у адной плоскасці):
(Каб даказасць тоеснасць, трэба скарыстаць формулы
У якасці пункта E трэба ўзяць перасячэнне дзвюх вышынь трохвугольніка.)
- У востравугольным трохвугольніку артацэнтр ляжыць унутры трохвугольніка; у тупавугольным — па-за трохвугольнікам; у прамавугольным — у вяршыні прамога вугла.
- У прамавугольным трохвугольніку вышыня, праведзеная з вяршыні прамога вугла, разбівае яго на два трохвугольнікі, падобныя зыходнаму.
- У востравугольным трохвугольніку дзве яго вышыні адсякаюць ад яго падобныя трохвугольнікі.
- Асновы вышынь утвараюць так званы ортатрохвугольнік, які мае свае ўласцівасці.
Найменшая з вышынь трохвугольніка мае экстрэмальныя уласцівасці. Напрыклад:
- Найменшая артаганальная праекцыя трохвугольніка на прамыя, што ляжаць у плоскасці трохвугольніка, мае даўжыню, роўную найменшай з яго вышынь.
- Найменшы прамалінейны разрэз у плоскасці, праз які можна працягнуць незгінальную трохвугольную пласціну, павінен мець даўжыню, роўную найменшай з вышынь гэтай пласціны.
- Пры непарыўным руху двух пунктаў па перыметры трохвугольніка насустрач адзін аднаму, найбольшая адлегласць паміж імі не можа быць меншаю за даўжыню найменшай з вышынь трохвугольніка.
Найменшая вышыня ў трохвугольніку заўсёды праходзіць унутры гэтага трохвугольніка.
Асноўныя суадносіны
правіцьдзе — плошча трохвугольніка, — даўжыня стараны трохвугольніка, на якую апушчана вышыня.
- , дзе r — радыус упісанай акружнасці.
- Вышыня раўнабедранага трохвугольніка, апушчаная на аснову:
дзе — аснова.
- — вышыня ў роўнастароннім трохвугольніку.
Тэарэма аб вышыні прамавугольнага трохвугольніка
правіцьКалі вышыня даўжынёю h, праведзеная з вяршыні прамога вугла, дзеліць гіпатэнузу даўжынёю c на адрэзкі m і n, адпаведныя катэтам b і a, то верныя наступныя роўнасці:
Мнеманічны верш
правіць- Вышыня
- Падобна на ката́,
- Што выгнуў спі́ну
- І пад прамым вуглом
- Злучыў вяршыню
- І старану хвастом.
Спасылкі
правіць- Даведнік: Трохвугольнікі (руск.)