Вышэйшая школа прыкладной інфарматыкі і кіравання ў Варшаве
Вышэйшая школа прыкладной інфарматыкі і кіравання ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Informatyki Stosowanej i Zarządzania w Warszawie) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве і знаходзіцца пад патранатам Польскай акадэміі навук.
Вышэйшая школа прыкладной інфарматыкі і кіравання ў Варшаве (WTI) | |
---|---|
польск.: Wyższa Szkoła Informatyki Stosowanej i Zarządzania w Warszawie | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Wyższa Szkoła Informatyki Stosowanej i Zarządzania w Warszawie |
Міжнародная назва | англ.: Warsaw School of Information Technology |
Заснаваны | 1996 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Варшава |
Сайт | wit.edu.pl |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьЗаснавальнікам установы з’яўляецца Фонд сістэмных навук, які быў створаны па ініцыятыве кіраўніцтва Польскай акадэміі навук. Ужо некалькі гадоў шырока выкарыстоўваецца таксама назва «WTI Вышэйшая школа пад эгідай ПАН». Заняткі ва ўстанове праводзіць кваліфікаваны персанал з акадэміі навук, і, перш за ўсё, з Інстытута сістэмных даследаванняў ПАН.
Установа мае два факультэты. Факультэт інфарматыкі існуе з 1997 года. У цяперашні час навучае студэнтаў па спецыяльнасцях: графіка (бакалаўр і магістр) і інфарматыка (інжынер і магістр). Навучанне праводзіцца ў стацыянарнай і нестацыянарнай (завочнай) формах. На факультэце таксама можна завочна атрымаць паслядыпломную адукацыю па праектаванні сетак перадачы даных і камп’ютарнай графіцы.
Факультэт інфармацыйных тэхналогій кіравання існуе з 1996 года. Мае права надання вышэйшай адукацыі першай ступені (інжынер) і другой ступені (магістр) па спецыяльнасцях: «Кіраванне» і «Інфармацыйныя метады кіравання». Факультэт таксама рэалізуе завочныя паслядыпломныя навучальныя праграмы па спецыяльнасцях «Сертыфікаваны аналітык ІТ-сістэм», «Інспектар па абароне персанальных дадзеных» і «Кіраванне праектамі».
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая школа прыкладной інфарматыкі і кіравання ў Варшаве
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286