Вышэйшая школа імя Багдана Янскага

Вышэйшая школа імя Багдана Янскага (польск.: Szkoła Wyższa im. Bogdana Jańskiego) — група польскіх прыватных вышэйшых навучальных устаноў, якія сёння дзейнічаюць у Варшаве, Кракаве, Ломжы і Эльблёнгу.

Вышэйшая школа імя Багдана Янскага
Szkoła Wyższa im. Bogdana Jańskiego
Арыгінальная назва Szkoła Wyższa im. Bogdana Jańskiego
Заснаваны 1993
Тып прыватная ВНУ
Краіна
Размяшчэнне Польшча
Сайт janski.edu.pl

Агульная характарыстыка

правіць

Заснавана ў Варшаве ў 1993 годзе. За амаль 20 гадоў працы былі таксама створаны факультэты ў 7 іншых гарадах: Хэлме, Эльблёнгу, Кракаве, Ломжы, Аполе, Шчэціне і Забжэ, якія з цягам часу зведалі некаторыя рэарганізацыі.

Напрамкі навучання

правіць

У цяперашні час ВНУ ажыццяўляе праграмы вышэйшай адукацыі першай (бакалаўр, інжынер) і другой ступені ў стацыянарным (дзённым) і нестацыянарнай (завочным) рэжыме па дзесяці напрамках:

  • архітэктура і гарадское планаванне
  • прасторавая эканоміка
  • педагогіка
  • медсястрынская справа
  • паліталогія
  • сацыялогія
  • міжнародныя адносіны
  • турызм і рэкрэацыя
  • кіраванне

Спасылкі

правіць
  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286